Аўто1818

Яшчэ адзін сусветны аўтавытворца назваў памылкай стаўку на электрамабілі

Японскі аўтавытворца Nissan плануе скараціць дзевяць тысяч супрацоўнікаў, 20% сусветных вытворчых магутнасцяў і 2,6 мільярда даляраў выдаткаў, каб паспрабаваць выратаваць кампанію ад наступстваў няўдалага рашэння.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: av.by

Стаўка аказалася пройгрышнай

Nissan можна назваць адным з першапраходцаў на сучасным рынку электрамабіляў з іх Nissan Leaf. Мадэль выйшла ў свет у 2010-м і змагла стаць даволі папулярнай. Але гэта поспехі «дзясятых», калі канкурэнцыя на рынку «зялёных» аўто фактычна адсутнічала. Магчыма, менавіта поспех Leaf згуляў злы жарт, бо паўтарыць поспех у Nissan не атрымалася. 

Продажы аўто маркі падаюць, японскі аўтавытворца не вытрымлівае канкурэнцыю ад амерыканскай Tesla і кітайскіх вытворцаў электрамабіляў. 

Так, напрыклад, у параўнанні з 2017 годам продажы Nissan у 2023-м скараціліся на 40% і працягнулі падаць у 2024-м.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: nissan-global.com

Галоўнай прычынай фінансавай катастрофы Nissan кіраўніцтва назвала адмову ад выпуску гібрыдаў. Па завяршэнні пандэміі COVID-19 у Nissan вырашылі зрабіць стаўку цалкам на электрамабілі, галоўным рынкам для якіх павінны былі стаць ЗША. Але ў Штатах попыт у першую чаргу пачаў расці на гібрыдныя аўто, а не на цалкам электрычныя.

У каго атрымалася спрагназаваць трэнды?

У той жа час, такія вытворцы, як Toyota, вырашылі не толькі развіваць распрацоўку электракараў, але і працягваць рабіць упор на вытворчасць аўтамабіляў з гібрыднымі ўстаноўкамі.

Адметна, што глава Toyota Акіо Таёда неаднаразова выступаў з крытыкай прымусовай электрыфікацыі аўтатранспарту. Бізнэсмен упэўнены, што апроч электрамабіляў трэба развіваць гібрыдныя аўто, а таксама вадародныя тэхналогіі. Само захапленне электракарамі ён называе часовым трэндам.

Статыстыка паказала, што рашэнне Nissan з галавою акунуцца ў распрацоўку і вытворчасць аўто, якія працуюць выключна на электрычнасці, аказалася памылковым.

Нават нягледзячы на планы ЕС, некаторых штатаў Амерыкі і шэрагу іншых краін забараніць з 2035 года продаж новых аўто з рухавікамі на дызелі, бензіне і з гібрыднымі ўстаноўкамі, продажы электракараў, здаецца, дасягнулі свайго піку ў 2023-м. У 2024 годзе цікаваць да іх пачала падаць. Асабліва моцна гэта назіраецца ў ЕС. 

Тым часам, попыт на гібрыды наадварот расце, але паколькі Nissan зрабіў стаўку не на гібрыдныя аўто, а на чыстыя «электрычкі», то задаволіць гэты попыт яны не могуць.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

А што ў Еўропе?

Аднак Nissan далёка не адзіны аўтавытворца, хто адчувае фінансавыя складанасці праз жаданне як мага хутчэй адмовіцца ад вытворчасці аўто з традыцыйнымі і гібрыднымі рухавікамі і сам трэнд на электрыфікацыю. Складанасці адчуваюць у тым ліку такія гіганты, як VW, якія таксама вымушаны ісці на скарачэнне выдаткаў і закрыццё заводаў.

Праз зніжэнне попыту на электрамабілі прэміум-класа нямецкі аўтавытворца Porsche вырашыў аднавіць распрацоўку мадэляў з бензінавымі рухавікамі.

На гэтым фоне ў ЕС усё часцей пачынаюць гучаць галасы палітыкаў, якія выступаюць за скасаванне забароны на рэгістрацыю новых аўто з рухавікамі ўнутранага згарання (у тым ліку гібрыдаў) пасля 2035 года.

Каментары18

  • Что ты несёшь?
    09.12.2024
    Yep , пока под вопросом будущее Nissan, а не электричек.
  • Электромобили это прошлое, а не будущее
    09.12.2024
    Технологии 1900 годов не прижились, странно да? Батарейка на 100-200 км и переплата в 20.000€ никому не интересны
  • стары литвин
    09.12.2024
    [Рэд. выдалена]

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай7

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай

Усе навіны →
Усе навіны

На нарадзе ў Лукашэнкі сёння гаворка ішла не пра тое, што заяўлена?5

У мінскім метро жанчына з нажом напала на пасажырку

Французскія чыноўнікі патрабавалі ўсыпіць дзіка, які жыве на ферме. За яго заступіліся тысячы чалавек, у тым ліку Брыжыт Бардо2

БДІПЧ: На выбары нас сапраўды запрашалі, але позна1

У выніку абстрэлу Крывога Рога загінула мачаха трох дзяцей. Іх родная маці загінула ў 2022-м падчас акупацыі Херсона1

«422 тамы справы на азербайджанскай мове». У Баку пачаўся суд над экс-кіраўніком Нагорнага Карабаха Рубэнам Варданянам2

Таксістам у Мінску паведамілі, што ў дзень выбараў не будзе інтэрнэту21

У Польшчы беларуса абвінавачваюць у стварэнні мафіі, якая гандлявала візамі5

Журналіст Хрыста Грозеў распавёў, што Пуцін асабіста загадаў выкрасці і забіць яго1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай7

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай

Галоўнае
Усе навіны →