Здарэнні

У Мінску дзевяцігадовая дзяўчынка аддала ашуканцам бацькоўскія зберажэнні — больш за 5 тысяч даляраў

Невядомыя пазванілі ў месенджары.

Дзевяцігадовая дзяўчынка ў Мінску аддала ашуканцам бацькоўскія зберажэнні. Ёй у месенджары патэлефанаваў невядомы і патлумачыў, што на яе тэлефоне ўтварылася запазычанасць. Каб бацькі нічога не даведаліся, дзяўчынцы прапанавалі пашукаць у кватэры грошы і перадаць даросламу, які дапаможа ўнесці іх на рахунак.

Дзяўчынка прызналася, што не ведае, дзе бацькі захоўваюць грошы. Тады махляры параілі пашукаць у шафе сярод бялізны.

Сапраўды, там дзіця знайшло больш за пяць тысяч даляраў, а таксама еўра і беларускія рублі.

Школьніца схавала грошы ад бацькоў, а на наступны дзень па сігнале махляроў перадала іх жанчыне на дзіцячай пляцоўцы, распавялі ў МУС.

Кур'ерам аказалася 39-гадовая салігарчанка, якая таксама стала ахвярай махляроў. Яе пераканалі ў наяўнасці вялікага доўгу, даручылі ўзяць крэдыт, а потым яшчэ і забраць грошы ў дзяўчынкі ў Мінску. Жанчыну затрымалі, але яна паспела перавесці грошы куратару.

Следчыя распачалі крымінальную справу за махлярства ў буйным памеры.

Каментары

«Я сам усё рабіў правільна». Сын дыякана папрасіў пазбавіць візы дачку генерала — і трапіў у турму за палітыку2

«Я сам усё рабіў правільна». Сын дыякана папрасіў пазбавіць візы дачку генерала — і трапіў у турму за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік візавага агенцтва патлумачыў у сацсетках «адкуль такія цэны на запіс на візу»3

Ціханоўская ў Давосе сустрэлася з заснавальнікам Вікіпедыі і падзякавала за «канчатковае вырашэнне» беларускага пытання17

Хлопец паскардзіўся ў міліцыю на махляроў. Высветлілася, што ён выманьваў грошы сам у сябе

Некаторыя маршруткі ў Беларусі заменяць кітайскімі аўтобусамі4

Пад Навагрудкам прадаюць старажытную сядзібу XVIII стагоддзя. Вось за якую суму можна стаць магнатам

Спецдакладчык ААН: Беларускія арганізацыі дасылаюць еўрапейскім палітыкам спісы палітвязняў на абмен2

«Чаша перапоўнена». Кандыдат у канцлеры Германіі прапанаваў жорсткі план па барацьбе з нелегальнай міграцыяй5

Найлепшы гулец чэмпіянату Беларусі перайшоў у балгарскі клуб

Рыжанкоў сустрэўся з новым кіраўніцтвам Сірыі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я сам усё рабіў правільна». Сын дыякана папрасіў пазбавіць візы дачку генерала — і трапіў у турму за палітыку2

«Я сам усё рабіў правільна». Сын дыякана папрасіў пазбавіць візы дачку генерала — і трапіў у турму за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →