Здарэнні

У Шчучынскім раёне двое дзецюкоў скралі, а затым вярнулі назад двух парсючкоў

19 лістапада ў Шчучынскі РАУС звярнуўся 58-гадовы жыхар вёскі Шляхты. Мужчына паведаміў, што ноччу яму хтосьці пашкодзіў замок у гаспадарчай пабудове і скраў двух в'етнамскіх парсючкоў. 

На месцы міліцыя правяла ўсе неабходныя следчыя дзеянні і пачала вышук падазраванага, паведамляе абласная міліцыя.

Аднак праз пару дзён пацярпелы заўважыў, як яго знаёмы вярнуў яму ўпотай у двор назад двух парсючкоў. Мужчына паведаміў пра гэта аператыўніку крымінальнага вышуку.

Падчас допыту 29-гадовы дзяцюк прызнаўся, што здзейсніў крадзеж разам з 35-гадовым знаёмым. Скрадзеных парсючкоў яны прадалі бабулі аднаго з фігурантаў. Аднак з часам тая стала сумнявацца ў легальнасці паходжання жывёл і загадала вярнуць іх законнаму ўладальніку. 

Дзеянні кваліфікаваныя па артыкуле «Крадзеж учынены групай асоб». Ім пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Каментары

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?16

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Усе навіны →
Усе навіны

У выніку пажару на турэцкім курорце загінулі 10 чалавек, 32 атрымалі раненні

У блогера Vadimati арыштавалі маёмасць9

«Дзмітрый — 25 рублёў». Мужчына з вуліцы зноў збірае грошы ў мінчан4

Трамп аб'явіў аб выхадзе ЗША са складу Сусветнай арганізацыі аховы здароўя6

Ноччу беспілотнікі атакавалі Смаленск і іншыя расійскія гарады2

Ціханоўская — Трампу: Беларускі народ з'яўляецца саюзнікам ЗША17

Бізнэсмена з Эстоніі арыштавалі ў Беларусі за палітыку. Вось хто ён такі

Трамп: Пуцін «разбурае Расію», не заключаючы з Кіевам пагадненне аб спыненні вайны13

Беларусбанк увёў сістэму праверкі рэквізітаў праз махляроў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?16

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Галоўнае
Усе навіны →