Беларусам распавялі пра заробкі кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый у рэгіёнах. Прыблізныя лічбы агучыў у эфіры СТБ старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Міхаіл Русы.
Так, сенатар заявіў, што заробак кіраўніка вар'іруецца ў межах 7—8 тыс. рублёў. Але такія сумы па выніках месяца ёсць не ва ўсіх кіраўнікоў.
«Сёння заробак выбудаваны так, што кіраўнік, калі ёсць вытворчасць, зарабляе па 7—8 тыс. рублёў. Гэта ўжо і ёсць прывабнасць», — адзначыў Русы.
З яго слоў, кіраўніку таксама належыць і жыллё. «Аграгарадкі створаныя, ёсць умовы для жыцця», — удакладніў сенатар.
Паводле звестак Белстата, у кастрычніку 2024 года сярэдні заробак у краіне складаў 2363,4 рубля, нагадвае Tochka.by.
Каментары