Грамадства66

Мінабароны: Беларусь не плануе ствараць наступальных груповак войскаў

Начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Мінабароны Валерый Равенка абвінаваціў Польшчу ў падрыхтоўцы да вайны, але адзначыў, што Беларусь імкнецца да міру.

Валерый Равенка. Скрыншот відэа

Генерал-маёр паразважаў пра сітуацыю вакол Беларусі, а таксама пра развіццё беларускай арміі.

Паводле слоў Равенкі, Мінабароны мадэрнізуе армію, аднак колькасць узброеных сіл не павялічвае, паведамляе СТБ.

«Паступова мы мадэрнізуем сваю зброю і ваенную тэхніку. Пры гэтым, звярніце ўвагу, мы не павялічваем колькасць асабістага складу. Гэта значыць, мы дэманструем сваім суседзям, што захоўваемся ў штатах мірнага часу. Гэта азначае, што мы не нясем пагрозы, не плануем ствараць наступальныя групоўкі войскаў і плануем жыць з вамі ў міры, дружбе і згодзе», — адзначыў Равенка.

Ён зноў абвінаваціў Польшчу ў негатыўных намерах, якая, на фоне вайны Расіі супраць Украіны і дыверсійнай дзейнасці расійскіх спецслужбаў, заявіла пра намер павялічыць колькасць войскаў.

«Памятаеце, што яны ў хуткім часе хочуць дасягнуць колькасці ў 300 тысяч — практычна ў два разы больш, чым у іх было 5 гадоў таму. Яны адкрыта пра гэта кажуць. І цікавая іх заява, што яны рыхтуюцца да вайны. І пытанне: да вайны з кім?» — сказаў Равенка.

Генерал таксама паведаміў, што вядзе дыялог і абменьваецца інфармацыяй з шасцю прадстаўнікамі краін НАТА ў Беларусі. Напрыклад, нядаўна заходнім дыпламатам распавялі пра беларускую выбарчую сістэму.

Каментары6

  • Пан Усялян
    09.12.2024
    Вы выляжанкі расейскія перад пачаткам вайны на Украіне казалі тое самае. Вы самі для сябе гэтую інфармацыю распаўсюджваеце, каб не ўсрац.. са страху.?! Усёй планеце Зямля вашыя заявы не цікавыя...
  • Ганьба
    09.12.2024
    "Гэта эльфійскі Арэшнік, ня наш. А ва Ўкраіну оркаў прапусцілі гномы з Морыі. Карацей, калі будзе як у Сірыі, не вешайце нас на слупах"
  • Стары
    09.12.2024
    А партызанскія атрады з чыноўнікаў.

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?5

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп аб'явіў аб выхадзе ЗША са складу Сусветнай арганізацыі аховы здароўя6

Ноччу беспілотнікі атакавалі Смаленск і іншыя расійскія гарады2

Ціханоўская — Трампу: Беларускі народ з'яўляецца саюзнікам ЗША17

Бізнэсмена з Эстоніі арыштавалі ў Беларусі за палітыку. Вось хто ён такі

Трамп: Пуцін «разбурае Расію», не заключаючы з Кіевам пагадненне аб спыненні вайны13

Беларусбанк увёў сістэму праверкі рэквізітаў праз махляроў1

Чарга з легкавікоў на польскай мяжы амаль знікла

Дабратвор перадумаў праводзіць у Варшаве пікет за Канапацкую. І вось чаму22

Толькі сем беларусаў атрымалі прытулак ва Украіне ў мінулым годзе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?5

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Галоўнае
Усе навіны →