Каб баевікі не змаглі скарыстацца сітуацыяй у краіне.
Сілы Цэнтральнага камандавання ЗША 8 снежня правялі дзясяткі дакладных авіяўдараў па вядомых лагерах і баевіках ІДІЛ у цэнтральнай Сірыі.
Амерыканскія ВПС паразілі больш за 75 цэляў. Паведамляецца, што няма ніякіх прыкмет ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва. Камандаванне разам з саюзнікамі і партнёрамі ў рэгіёне працягне праводзіць аперацыі па зніжэнні аператыўных магчымасцяў ІДІЛ нават у гэты дынамічны перыяд у Сірыі.
«Не павінна быць ніякіх сумненняў — мы не дазволім ІДІЛ аднавіцца і скарыстацца цяперашняй сітуацыяй у Сірыі. Усе арганізацыі ў Сірыі павінны ведаць, што мы прыцягнем іх да адказнасці, калі яны якім-небудзь чынам будуць супрацоўнічаць з ІДІЛ або падтрымліваць яго», — заявіў кіраўнік Цэнтральнага камандавання генерал Майкл Курыла.
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у сваёй прамове з нагоды звяржэння рэжыму Асада заявіў, што Ісламская дзяржава паспрабуе скарыстацца любым вакуумам, каб аднавіць свае магчымасці і стварыць бяспечную базу. Ён паабяцаў, што ЗША гэтага не дапусцяць.
З турмы Асада вызвалілі лётчыка, які адмовіўся бамбіць сірыйскі горад. Вось як ён выглядае пасля 43 гадоў зняволення ФОТА
Ізраіль нанёс авіяўдары па Дамаску. І заняў частку тэрыторыі Сірыі на Галанскіх вышынях
Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Тартус, дзе знаходзіцца адзіная расійская ваенна-марская база ў рэгіёне
З’явілася відэа люксавых аўто з гаража Башара Асада
МЗС Расіі перастала называць сірыйскіх паўстанцаў тэрарыстамі — цяпер кажуць пра апазіцыю
Башар Асад пакінуў пасаду прэзідэнта Сірыі і краіну — МЗС Расіі
Усе кіраўнікі, супраць якіх выступалі пратэстоўцы падчас Арабскай вясны 2011 года, сышлі ў мінулае. Асад стаў апошнім
Фрыдман: Лёс Асада паказвае, што Лукашэнку «арэшнікі» не дапамогуць
Каментары