У Мазыры хлопец трапіў у жудасную пастку, калі спаў: спружына матраца ўпілася яму ў нагу
Давялося выклікаць МНС.
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_12/2-llto9.jpg.webp)
Фота: МНС
Гэта здарылася ў адным з інтэрнатаў у Мазыры. 19-гадовы хлопец перажыў сапраўдны начны кашмар, але наяве. Ён спакойна спаў у сваім ложку, а прачнуўшыся, зразумеў, што не можа паварушыць нагой.
Выявілася, што ў яго нагу ўпілася спружына матраца. Самастойна вызваліцца хлопец не змог і выклікаў МНС. Ратавальнікі вымушаны былі выкарыстоўваць пласкагубцы, каб вызваліць нагу.
Пасля таго, як спружыну ўдалося выцягнуць, хлопца шпіталізавалі.
Каментары
ратавальнікам не сорамна?
а ну да... аба штог гэта я... ,,ратавальнікам,, жа службовыя хватэры даюц