Грамадства44

У БДТУ адкрыюць сумесную з расіянамі магістратуру па беспілотніках

Студэнтаў будуць вучыць праектаваць і вырабляць дроны.

«Шахед». Ілюстрацыйнае фота

У 2025 годзе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце з’явяцца новыя напрамкі магістратуры.

На кафедры палімерных кампазіцыйных матэрыялаў магістрантаў будуць навучаць па новых спецыяльнасцях: «праектаванне беспілотных авіяцыйных комплексаў» і «тэхналогія вытворчасці беспілотных авіяцыйных комплексаў», паведамляе БелТА.

Навучанне будзе арганізавана ў межах супрацоўніцтва з расійскім універсітэтам у Казані. Адзін год магістранты будуць навучацца ў тэхнічным універсітэце імя Тупалева ў сталіцы Татарстана, другі год — у БДТУ паводле сумеснага вучэбнага плана.

Навучанне будзе платным, а транспартныя выдаткі і выдаткі на пражыванне будуць аплачвацца самім магістрантам.

Каментары4

  • Квас
    08.12.2024
    А почему не в кузнице синепалых доходяг - Горицкой сельхозакадемии?
  • F
    08.12.2024
    Вучыўся колісь у суседняй групе у пачатку 90х, кампазіты лічылася складанай спецыяльнасць, трэць толькі сканчала, гэта тады, калі паступалі яшчэ па добрым конкурсе. Але кампазіты ніяк не датычацца кіравання летачкамі, бо гэта пра тое як злучыць напрыклад метал з пластмасай. у РБ спецыяльнасць кіравання летачкамі ёсць у летняй вучэльні. Скарэй за усе там проста пра 3д друк будзе.
  • Магістр паточнага русоріза
    09.12.2024
    У ВСУ больш грунтоўныя веды даюць і заўсёды можна папрактыкавацца.

«Я павінен пазваніць нашаму куратару». Як завозілі мігрантаў у Беларусь — цікавыя дэталі з перахопленых тэлефонных размоў

«Я павінен пазваніць нашаму куратару». Як завозілі мігрантаў у Беларусь — цікавыя дэталі з перахопленых тэлефонных размоў

Усе навіны →
Усе навіны

Тэмпы датэрміновага галасавання нарастаюць: ужо 17,67%9

За два дні датэрміновага галасавання праз выбарчыя ўчасткі прагналі траціну супрацоўнікаў сістэмы МНС2

Пасольства Італіі заўважыла, што за ягонай спінай займаюцца махлярствамі з візамі1

У Мексіцы на пляж вынесла рыбіну, якая прарочыць катаклізмы3

Кіроўцу ў ізалятар, фуру на штрафпляцоўку. Дальнабойшчыкі — пра праверкі і затрыманні на мяжы4

Трамп заклікаў Расію неадкладна спыніць вайну, іначай пагражае крутымі мерамі35

У Варшаве здаюць пакой за 520 даляраў за месяц. Сацсеткі ў шоку ад цаны5

Кая Калас: Спецслужбы папярэджваюць, што Расія можа напасці на Еўрасаюз у 2028 годзе4

Усё больш пар рэгіструюць свае шлюбы з цырымоніяй па-беларуску12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я павінен пазваніць нашаму куратару». Як завозілі мігрантаў у Беларусь — цікавыя дэталі з перахопленых тэлефонных размоў

«Я павінен пазваніць нашаму куратару». Як завозілі мігрантаў у Беларусь — цікавыя дэталі з перахопленых тэлефонных размоў

Галоўнае
Усе навіны →