Грамадства1313

Пакаленне «ні-ні»: хто яны такія і наколькі гэта небяспечная тэндэнцыя?

У свеце імкліва расце колькасць маладых людзей, якія не працуюць і не вучацца, абіраючы для сябе жыццё за кошт бацькоў ці дзяржаўных выдаткаў. Глабальная тэндэнцыя, якая закранула і Беларусь, атрымала назву NEET (альбо «ні-ні») і выклікае сур'ёзную трывогу ў міжнародных інстытуцый. Што прыводзіць моладзь да такога выбару і як змяніць сітуацыю?

Фота: «Наша Ніва»

У свеце ўсё больш увагі прыцягвае з'ява NEET (Not in Employment, Education, or Training), вядомая ў Беларусі і краінах былога СССР як «ні-ні» — калі прадстаўнікі моладзі, пераважна пакалення Z, не працуюць і не вучацца, жывучы за кошт бацькоў ці дзяржаўных дапамог, піша партал «Холад».

Гэтая з'ява не новая. Упершыню падобная тэндэнцыя з'явілася ў Японіі ў 1970-я гады, дзе сфарміраваліся групы «хікікаморы» — людзей, якія ізаляваліся ад грамадства і маглі месяцамі не выходзіць з дому. У адрозненне ад іх, прадстаўнікі «ні-ні» моладзі не адмаўляюцца ад сацыяльных кантактаў, але свядома абіраюць пазіцыю няўдзелу ў працоўнай і адукацыйнай дзейнасці.

Чаму яны так робяць? Прычын некалькі.

«Ні-ні» квітнее з-за нераўнапраўя ў адукацыйных магчымасцях, якое закладваецца яшчэ ў дзяцінстве. На гэта ўплывае не толькі абмежаваны доступ да школ і ўніверсітэтаў, але і прафесіі і заробкі бацькоў, а таксама культура грамадства, у якім развіваецца дзіця. 

Многія прадстаўнікі «ні-ні» моладзі жывуць у краінах, дзе складана знайсці працу ці аплаціць навучанне, таму маладзёны адчайваюцца і нічога не робяць. У развітых і багатых краінах, дзе ёсць актыўная сацыяльная падтрымка ад дзяржсістэмы і высокія заробкі, частка моладзі, наадварот, губляе матывацыю да развіцця, бо і так усяго дастаткова.

Такі лад жыцця, у незалежнасці ад пражывання ў той ці іншай краіне, мае негатыўныя наступствы для моладзі. Прадстаўнікі «ні-ні» часта адчуваюць трывожнасць, дэпрэсію, больш схільныя да суіцыдальных думак і ўжывання наркотыкаў. Адсутнасць працы і адукацыі прыводзіць да страты прафесійных і камунікатыўных навыкаў і ператвараецца ў замкнёнае кола: моладзь становіцца яшчэ больш залежнай ад дапамогі бацькоў або дзяржавы.

Уплывае тэндэнцыя да самадыягностыкі ў моладзі «модных» захворванняў, такіх як СДВГ, дэпрэсія або біпалярны разлад. Гэта таксама шкодзіць ментальнаму і эмацыйнаму здароўю, што ўскладняе пошук працы і пагаршае паспяховасць падчас вучобы.

Сярод пакалення «ні-ні» існуе і гендарны разрыў. У цэлым маладыя мужчыны з большай верагоднасцю знаходзяць працу або ідуць вучыцца, чым іх равесніцы. У 2020 годзе ў ЗША сярод моладзі ва ўзросце ад 16 да 29 гадоў у катэгорыю «ні-ні» ўваходзілі 17% дзяўчат і 13,5% хлопцаў.
Жаночай палове «ні-ні» ў ЗША часта перашкаджаюць выйсці на рынак працы сямейныя абавязкі і выхаванне дзяцей: сярод амерыканскіх дзяўчат, якія не працуюць і не вучацца, каля 36,7% займаюцца дзецьмі дома. Для параўнання, сярод мужчын, якія не працуюць і не вучацца, толькі 5,8% з'яўляюцца бацькамі.

Фота: Vecteezy

Найвышэйшы ўзровень «ні-ні» сярод моладзі, паводле Сусветнага банку, назіраецца ў Турцыі (22,42%), Бразіліі (20,62%), Калумбіі (23,25%), Індыі (23,49%) і Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы (33,98%). А найменшыя паказчыкі — у Нідэрландах, Нарвегіі і Ісландыі (3—5%).

У Беларусі, як сведчыць Сусветны банк, узровень «ні-ні» адносна нізкі — 5,1% ад агульнай колькасці беларускай моладзі — аднак статыстыка гэтая толькі за 2022 год, а да праўдзівасці лічбаў ёсць пытанні, бо даныя аб беспрацоўі — як і любая іншая адчувальная інфармацыя ў Беларусі — хаваецца і цэнзуруецца.

Паказчыкі долі прадстаўнікоў пакалення «ні-ні» ад агульнай колькасці моладзі ў краінах свету. Крыніца: Сусветны банк

ААН прызнала барацьбу з ростам «ні-ні» адной з ключавых задач, бо нежаданне працаваць і вучыцца не толькі шкодзіць асабістым перспектывам гэтых людзей, але і можа падарваць сацыяльнае і эканамічнае развіццё цэлых краін з-за недахопу работнікаў.

Шырокая даступнасць адукацыі магла б дапамагчы вырашыць праблему эканамічнай няроўнасці, якая ўплывае на рост «ні-ні», каб у будучыні лёс маладых вызначалі іх веды, а не сацыяльнае паходжанне. Аднак нюанс у тым, што ў сучасным свеце нават якасная адукацыя не гарантуе працаўладкавання, і таму ўсё больш маладых абіраюць нічога не рабіць.

Каментары13

  • Бывалы
    09.12.2024
    То же мне новость, в Беларуси целая ни-ни семейка, которая живет за счет всего государства и беларусов.
  • Імя
    09.12.2024
    Пры рабстве і прыгонным праве моладзь была ўладкаваная. Добра, што ёсць размеркаванне і закон аб тунеядцах
  • Кася
    09.12.2024
    1. А калі гэта хатнія гаспадыні, якія займаюцца дзецьмі, умудрыліся трапіць у катэгорыю "не працуюць"? Каб вы так усё жыццё не працавалі :)

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА1

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай думае прадаць амерыканскі сегмент TikTok Ілану Маску2

Ветэрынара са Смілавічаў асудзілі па пяці палітычных артыкулах. Яму пагражала да 12 гадоў калоніі

Паглядзіце, які прыгожы кот працуе ў МЗС Літвы і стаў сапраўднай зоркай ФОТА3

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?7

«Павінна стаяць калі і не ў першых, дык у шэрагах». Мукавозчык заклікаў творчую інтэлігенцыю публічна падтрымліваць рэпрэсіі17

У Расіі выявілі патаемны вайсковы бюджэт на $250 мільярдаў

Генсак НАТА прыстрашыў еўрапейцаў перспектывамі вывучэння рускай мовы ці эвакуацыі ў Новую Зеландыю18

УСУ нанеслі ўдар па абаронным хімпрадпрыемстве ў Бранскай вобласці1

Мінздароўя дазволіла дзецям хварэць 5 дзён без даведкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА1

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →