Уэнсдэй Адамс вяртаецца: Netflix прадставілі першы кадр другога сезона свайго хітовага серыяла, які выйдзе ў 2025 годзе. На фатаграфіі можна ўбачыць Уэнсдэй Адамс у выкананні маладой актрысы Джэны Артэга: і ўпэўненая пастава і нахмураны позірк намякаюць, што нічога аптымістычнага ў новым сезоне чакаць не выпадае.
Першы сезон серыяла «Уэнсдэй», зняты культавым рэжысёрам Цімам Бёртанам, выйшаў у 2022 годзе. Гісторыя дачкі Марцішы і Гомеса Адамсаў Уэнсдэй, якая навучаецца ў школе Невермор і спрабуе прызвычаіцца да сваіх экстрасэнсорных здольнасцей і выратаваць школу, стаў трэцім па колькасці праглядаў англамоўным серыялам Netflix, набраў 252 мільёны праглядаў і атрымаў дзве намінацыі на «Оскар», піша Vogue.
Амаль адразу шоу працягнулі на другі сезон. Пра яго сюжэт пакуль вядома мала, аднак шоўранеры Эл Гоф і Майлз Мілар падзяліліся, што другі сезон «будзе даследаваць больш гісторыі сям'і Адамсаў», і нас чакае знаёмства з неверагоднымі новымі персанажамі».
Здымкі другога сезона пачаліся ў маі ў Ірландыі — у адрозненне ад першага сезона, які пераважна здымаўся ў Румыніі.
Серыял таксама сабраў шэраг знаёмых імёнаў для другога сезона: Лэдзі Гага, Крыстафер Лойд, які сыграў дзядзьку Фестэра ў фільме «Сямейка Адамсаў» 1991 года, Джаана Ламлі, Тэндзіў Ньютан, Фрэнсіс О'конар.
Другі сезон выйдзе ў 2025 годзе.
«Канклаў». Драма, якая тонка даследуе межы грэшнасці чалавека, але кансерватыўную публіку чакае шок
Паглядзелі хітовы серыял «Дысклэймер» з Кейт Бланшэт, зняты па брытанскім бестсэлеры
«Лі»: фільм пра фатографку часоў Другой сусветнай з Кейт Уінслет
Беларусь паказалі ў брытанскім серыяле — такой Смаргоні вы яшчэ не бачылі
Каментары