Здарэнне адбылося ўчора вечарам, паведамляе Міліцыя Магілёўшчыны.
Учора ўвечары паблізу дома #64 па вуліцы Гагарына 31-гадовы кіроўца Volkswagen здзейсніў наезд на дзвюх 14-гадовых дзяўчынак, якія пераходзілі дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.
Для абследавання яны былі дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя. Па факце дарожна-транспартнага здарэння праводзіцца праверка.
Каментары
А ці не больш слушна ў сітуацыі, якая адбываецца, было б напісаць "паведаміў тэлеграм-канал, звязаны з адным з карных органаў"?