Свет

Іран пачаў эвакуацыю вайскоўцаў і дыпламатаў з Сірыі

Тэгеран «не можа ваяваць у якасці дапаможных сіл, калі сама армія Сірыі не хоча змагацца», — кажа адзін з аналітыкаў.

Байцы сірыйскай апазіцыі стаяць на борце захопленага знішчальніка ВПС Сірыі ў вайсковым аэрапорце Хамы. Фота: Ghaith Alsayed / AP

Пасольства Ірана ў Дамаску і галоўныя камандзіры «Аль-Кудс», падраздзяленні Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) для правядзення аперацый за мяжой, пачалі эвакуацыю з Сірыі. Пра гэта піша New York Times са спасылкай на крыніцы ў Іране і іншых краінах рэгіёну.

Некаторыя іранскія дыпламатычныя супрацоўнікі, іх сем'і і іранскія грамадзянскія асобы сталі пакідаць тэрыторыю Рэспублікі раніцай 6 снежня ў напрамку Ірака і Лівана. Частку эвакуяваных накіравалі самалётамі ў Тэгеран, астатніх наземнымі маршрутамі ў Ліван, Ірак і сірыйскі порт Латакія.

Два высокапастаўленыя генералы «Кудс», накіраваныя ў якасці дарадцаў сірыйскай арміі, збеглі ў Ірак, пасля таго, як паўстанцы занялі Хаму, а курды — Дэйр-эз-Зор, распавялі крыніцы NYT.

«Іран усвядоміў, што не можа цяпер кіраваць сітуацыяй у Сірыі з дапамогай якой-небудзь ваеннай аперацыі, і гэты варыянт не разглядаецца», — распавёў іранскі аналітык Мехдзі Рахмаці, які кансультуе чыноўнікаў у пытаннях рэгіянальнай стратэгіі.

З яго слоў, Тэгеран «не можа ваяваць у якасці дапаможных сіл, калі сама армія Сірыі не хоча змагацца».

Кіраўнік іранскага МЗС Абас Арагчы на гэтым тыдні наведаў Дамаск і паабяцаў прэзідэнту Башару Асаду поўную падтрымку, але пасля ў інтэрв'ю іракскаму тэлеканалу, звяртае ўвагу газета, зрабіў больш двухсэнсоўную заяву: «Мы не празорцы. На ўсё воля Божая, але супраціў выканае свой абавязак».

Каментары

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?90

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?

Усе навіны →
Усе навіны

«Павінна стаяць калі і не ў першых, дык у шэрагах». Мукавозчык заклікаў творчую інтэлігенцыю публічна падтрымліваць рэпрэсіі17

У Расіі выявілі патаемны вайсковы бюджэт на $250 мільярдаў

Генсак НАТА прыстрашыў еўрапейцаў перспектывамі вывучэння рускай мовы ці эвакуацыі ў Новую Зеландыю18

УСУ нанеслі ўдар па абаронным хімпрадпрыемстве ў Бранскай вобласці1

Мінздароўя дазволіла дзецям хварэць 5 дзён без даведкі

Індыя следам за Кітаем адмаўляецца прымаць расійскія падсанкцыйныя танкеры4

Беларус у калоніі вывучыўся на праграміста, але красці не кінуў1

«Усё, можаце віншаваць»: спявачка і блогерка Лера Яскевіч выйшла замуж ФОТА17

Каліновец Аляксандр Клачко атрымаў статус уцекача ў Літве13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?90

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?

Галоўнае
Усе навіны →