У расійскім Прыморскім краі афіцэр расстраляў 19-гадовага салдата тэрміновай службы
Лейтэнант 394-га мотастралковага палка расстраляў з аўтамата Калашнікава 19-гадовага салдата тэрміновай службы Арцёма Антонава з Татарстана падчас падрыхтоўкі да адпраўкі на мяжу з Украінай. Гэта вынікае з матэрыялаў даследчай праверкі, якія атрымала ў сваё распараджэнне выданне «Важные истории».
Забойства адбылося 21 кастрычніка на палігоне «Ільінскі» 60-й мотастралковай брыгады ў Прыморскім краі. Туды Арцёма Антонава адправілі для замены мотастралковых часцей прыкрыцця мяжы ў Курскай вобласці.
Згодна з матэрыяламі праверкі, лейтэнант падчас інструктажу па абыходжанні са зброяй зняў свой аўтамат АК-12 з засцерагальніка і стрэліў чаргой у строй салдат. Куля трапіла ў галаву Антонаву.
Пры гэтым выпадкова перавесці чатырохпазіцыйны пераключальнік рэжыму агню на АК-12 у рэжым стральбы па тры патроны ці чаргой складана — спецыяльна для эканоміі патронаў у стрэсавых умовах канструктары аўтамата заклалі магчымасць спачатку перавесці зброю з засцерагальніка толькі на адзіночны агонь.
На думку сваячкі Антонава, якая пагутарыла з «Важными историями» на ўмовах ананімнасці, юнака маглі расстраляць за адмову падпісваць кантракт і адпраўляцца ў зону баявых дзеянняў.
«Мы ўсе ўпэўненыя, што расстрэл звязаны з адмовай падпісаць кантракт. Ён казаў сябрам, што іх прэсуюць», — расказвае жанчына.
Па словах сваякоў Антонава, камандзіры часці неаднаразова катавалі яго з гэтай жа самай прычыны:
«З яго здзекаваліся, па восем дзён запар ставілі ў нарад, не аказвалі медыцынскую дапамогу, білі жалезнымі прутамі па руках і шыі. Ён дзяліўся гэтым з блізкімі сябрамі ў закрытай групе, якую адразу пасля яго гібелі выдалілі. Арцёма забілі 21 кастрычніка, нам сказалі пра гэта толькі 23 кастрычніка, мабыць, не ведалі, як замесці сляды».
Калі сваякі атрымалі цела загінулага юнака, яны выявілі не толькі кулявую адтуліну ў ілбе, але і сінякі на целе.
Сям'і загінулага вядомае імя афіцэра, які страляў, аднак яны баяцца яго выдаваць.
Арцёма прызвалі ў войска ў ліпені 2024 года з татарстанскага сяла Верхні Услон. Яго адразу накіравалі служыць у Усурыйск, адкуль салдаты едуць служыць у Курск. У мясцовых суполках ва «Вконтакте» ў некралогу паведамілі, што Антонаў «вырашыў аддаць жыццё за Радзіму».
Па ўспамінах родных, Антонаў марыў пасля войска стаць фатографам, падзарабляў зваршчыкам і клаў асфальт, а на заробленыя грошы вывучыўся, каб здаць на правы кіроўцы.
Каментары
Чаму вы не баніце такіх на месяц-другі? Каментатар жыццё чалавечае паважае? Беларускую мову?
Я па-украінску чытаю ў Вікіпедыі, а не ў вас на сайце:
"На Міколу заві і друга і ворага - абодва друзі будуць"
А у вас такі камент праходзіць:
"Умер Максим, ну и..."
Я артыкул перачатаў. Які Максім? Забітага Арцёмам звалі.
Украінскую вы не падтрымліваеце. Рускую падтрымліваеце, бо закон, не было аніякай адукацыі на беларускай і г.д.
Але на многіх украінскіх сайтах няма каментаў увогуле.
Беларускую газету каментатар вырашыў папракнуць за навіны з Расіі? Спецслужба вольна ў вас каментуе на сайце? Чыя? Каму выгадна замаўчыць гэты выпадак?
Усё, што пішу тут я, чытаецца, і мне ужо відавочна, што німа аніякай праблемы з ідэнтыфікацыяй маёй асобы.
А калі нават не сумленне, а страх: і то добра. Калі б большасць такіх была, так і некаму было б выконваць дурныя загады.
Каментатар, які вышэй радуецца, радуецца за Пуціна.
І гэта не навіна пра чарговую бузаву. Гэта навіна пра вайну, якая амаль непасрэдна тычыцца Беларусі.
Так што хопіць штампаваць нахабныя каментары, не ўключаючы мозг.