Беларускі інстытут публічнай гісторыі вярнуў яшчэ адно імя ахвяры камуністычнага тэрору
«Ператрус адбываўся 10 верасня 1937 года, у Менску на вуліцы Фабрычна-Заводская, 28. Яго праводзіў супрацоўнік НКВД БССР Нікіценка. У якасці панятых прысутнічалі Сохар П. і Бабчонак Канстанцін Аляксеевіч.
У адкрытых базах ахвяраў палітычных рэпрэсіяў Аўсейчыка не адшукалі. Ягонае імя можа быць у базе неабгрунтавана рэпрэсаваных у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (налічвае 180 тысяч прозвішчаў). Але з 2018 года НАРБ пазапраўна схаваў яе ад грамадзянаў.
Дзякуючы іншым крыніцам удалося ўстанавіць лёс гэтага чалавека», — напісалі беларускія даследчыкі.
Васіль Аўсейчык нарадзіўся ў 1894 годзе ў вёсцы Рожкі, цяпер Гродзенская вобласць. Яго арыштавалі 10 верасня 1937 года ў межах так званай «Польскай аперацыі». 6 снежня 1937 г. Камісія НКВД і Пракуратуры СССР у складзе наркома Мікалая Яжова і пракурора Андрэя Вышынскага асудзіла Васіля Аўсейчыка па артыкуле 68 Крымінальнага кодэкса БССР (шпіянаж) да расстрэлу (пратакол № 478). Прыгавор выкананы 29 снежня 1937 года, верагодна, у Менску.
Пасля ўказа Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР ад 16 студзеня 1989 года справа Аўсейчыка была спыненая праз адсутнасць складу злачынства.
Цяпер імя Васіля Аўсейчыка дададзена ў базы ахвяраў сталінскага тэрору.
З Расіі прыехала выкрываць «міф пра Курапаты» гісторык, якая перапісвае гісторыю Катынскага расстрэлу на карысць чэкістаў
Як магла б выглядаць сустрэча з паэтам Тодарам Кляшторным, расстраляным у 1937 годзе
Прапагандысты пахваліліся вандалізмам у Курапатах ФОТЫ
Гісторыкі ў выгнанні стварылі Беларускі інстытут публічнай гісторыі
Каментары