Меркаванні2626

Фрыдман: Эпоха ліберальнай дэмакратыі завяршаецца

Прэзідэнцкія выбары ў Малдове і Румыніі маюць эпахальнае значэнне, лічыць палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман.

Праеўрапейскі мітынгу перад другім турам прэзідэнцкіх выбараў у Бухарэсце. Фота: AP Photo/Andreea Alexandru

У Малдове перамогу атрымала Мая Санду, а прарасійскія сілы, якія марылі зрабіць з Малдовы «другую Беларусь», пацярпелі паразу. Пры гэтым Кішынёў выкарыстаў вельмі спрэчныя метады: тут і блакаванне расійскіх прапагандысцкіх рэсурсаў, і абмежаванне магчымасці галасавання для грамадзян Малдовы, якія жывуць у Расеі.

У Румыніі Канстытуцыйны суд сёння ануляваў вынікі першага тура выбараў, у якім перамог правы экстрэміст Кэлін Джарджэску, які адкрыта сімпатызуе Пуціну і займае антыеўрапейскія пазіцыі. Падставай для гэтага рашэння сталі матэрыялы спецслужбаў, якія сведчаць пра ўмяшанне Расіі ў румынскія выбары.

Расія, зразумела, вельмі хацела б прывесці Джарджэску да ўлады, а ягоная перамога (вельмі верагодная, мяркуючы па выніках сацапытанняў) стала б катастрофай і для Румыніі, і для ЕС.

Дэмакратыя абавязаная ўмець абараняцца, інакш яна ўпадзе пад націскам антыдэмакратаў. Гэта ўрок з гісторыі Еўропы XX стагоддзя.

І ў Кішынёве, і ў Бухарэсце не далі перамагчы ворагам дэмакратыі, выкарыстаўшы метады, якія карэнным чынам супярэчаць прынцыпам ліберальнай дэмакратыі.

Эпоха ліберальнай дэмакратыі завяршаецца, барацьба з ворагамі дэмакратыі працягваецца.

Каментары26

  • Беразінскі
    06.12.2024
    Проста змагайцеся з расейшчынай у любых праявах усімі сродкамі. Вораг вельмі сур'ёзны.
  • Іаган
    06.12.2024
    Не ведаю такога аналітыка.
  • Карл
    06.12.2024
    З антыдэмакратамі можна дазмагацца да таго, што самім стаць антыдэмакратамі.

    На Ўсзодзе не даюць перамагчы празаходнім, на Захадзе - праўсходнім. Па Фрыдману - мэтадамі, якія пярэчаць ліберальнай дэмакратыі.

    Чым тады Захад будзе адрознівацца ад Расеі?

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы9

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

Сярэдні заробак вырас на 360 рублёў

Трамп: Зяленскі не анёл. Ён не павінен быў дапусціць гэтай вайны23

Мінімум 90 тысяч — столькі расійскіх салдат загінула на вайне з Украінай2

Памілавалі восем палітвязняў2

Пракоп'еў: Я таксама лічу, што Лукашэнка пасылае сігналы Захаду. У асноўным сярэднімі пальцамі абедзвюх рук30

Мінчанка знайшла ў краме дзіцячыя шкарпэткі за 49,99, і гэта са зніжкай1

Кандыдат у прэзідэнты: Стаўленне моладзі да выбараў крытычнае4

Сыранкоў: Леніна нельга хаваць, ён павінен быць сімвалам Расіі і Беларусі14

У Швецыі гаспадыня памыла ката ў пральнай машыне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы9

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы

Галоўнае
Усе навіны →