Адпаведнае рашэнне прынята судом Ленінскага раёна Мінска 2 снежня, піша «Вясна». «Экстрэмісцкай» прызнаная і тыкток-старонка праекта.
Канал «Часики тикают» вядуць аналітыкі Яўгенія Сугак, Арцём Шрайбман і Рыгор Астапеня.
Таксама «экстрэмісцкі» спіс папоўнілі:
- старонка Pozirk у Х і Instagram;
- фэйсбук-суполкі «Беглый в Украину», «Супольнасць беларусаў свету Бацькаўшчына» «Парламенцкая Беларусь»;
- сайт budzma.оrg;
- ютуб-канал «Николай Масловский»;
- тэлеграм-канал і старонка ў інстаграме Vtb.nardep.оnline;
- старонкі ў Х Zabka і vlad is love,
- тэлеграм-каналы «+Мемний ∆віж+|ХохолТг», OsintFlow,
- тыкток-старонкі «Зеркало | Подробно», «Зеркало Регионы», «Зеркало | Судебные истории», alena_mar6, «Зеркало І Регионы», myzha_info, racyjabelarus.
Каментары