Грамадства1010

Лукашэнка і Пуцін дамовіліся па роўмінгу. Вось колькі будзе каштаваць інтэрнэт

Сапраўдная эпапея па адмене роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй, падобна, падыходзіць да свайго фіналу. Гаворка ідзе пра камфортныя тарыфы для абанентаў.

Беларусь і Расія прынялі рэзалюцыю аб стварэнні камфортных тарыфаў на паслугі сувязі ў дзвюх краінах. Новыя ўмовы павінны запрацаваць з 1 сакавіка 2025 года.

Міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Канстанцін Шульган расказаў пра тарыфы пасля адмены роўмінгу. Напрыклад, калі тарыфны план уключае бясплатныя 300 хвілін для званкоў у іншыя сеткі, то гэтыя ж хвіліны выкарыстоўваюцца і ў роўмінгу. Калі такіх хвілін не прадугледжана, кошт званка ў роўмінгу складзе 11 беларускіх капеек за хвіліну, піша БелТА.

«Не менш за 300 хвілін галасавых, з якіх не менш за 150 — выходнага трафіку і не менш за 150 — уваходнага трафіку. Сярэдняе знаходжанне ў роўмінгу — парадку пяці дзён. Быў прааналізаваны партрэт абанента ў роўмінгу, і гэтыя хвіліны — гэта якраз тое, каб камфортна сябе адчуваць ва ўмовах знаходжання ў сетцы іншага аператара», — сказаў Канстанцін Шульган.

Акрамя таго, у роўмінгу можна будзе выкарыстоўваць 5 гігабайт мабільнага інтэрнэт-трафіку на льготных умовах: 1 гігабайт абыдзецца ў 4 беларускія рублі.

Беларусь і Расія вырашылі адмяніць роўмінг яшчэ ў 2017 годзе. З таго часу краіны прапусцілі некалькі кантрольных дат, а чыноўнікі перыядычна заяўлялі, што роўмінг «вось-вось адменяць». Але рашэнне пастаянна пераносілася.

Каментары10

  • %
    06.12.2024
    Які мы там регіен па ліку будзем - 90?
  • Беларус
    06.12.2024
    Самазванец не прадстаўляе Беларусь. А таму гэтае пагадненьне паміж рэжымам і расеяй, а не "Беларусьсю і Расеяй". Шкада толькі, што насельнікі бастыёна гэтага аніяк не разумеюць. Ды і куды там, калі ў галаве толькі адныя 15-і гадовыя дзяўчынкі, што паміраюць ад занадта вялікага чэлесу, ды ШІ на онліфанс.
  • Люсьен Лепэн
    06.12.2024
    Не прошло и 20 лет...
    Или "20 лет спустя".
    Два старца решили проблему, которая актуальна была 20 лет назад))))
    Сейчас все по вайбервм и телеграмам звонят

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»

Усе навіны →
Усе навіны

Бізнэсмена з Эстоніі арыштавалі ў Беларусі за палітыку. Вось хто ён такі

Трамп: Пуцін «разбурае Расію», не заключаючы з Кіевам пагадненне аб спыненні вайны13

Беларусбанк увёў сістэму праверкі рэквізітаў праз махляроў1

Чарга з легкавікоў на польскай мяжы амаль знікла

Дабратвор перадумаў праводзіць у Варшаве пікет за Канапацкую. І вось чаму20

Толькі сем беларусаў атрымалі прытулак ва Украіне ў мінулым годзе4

Трамп памілаваў 1600 удзельнікаў штурму Капітолія7

Самы дарагі катэдж Беларусі каштуе $8 мільёнаў і знаходзіцца ў садовым таварыстве «Малінка» ШМАТ ФОТА12

«Самая выдатная палітычная прамова, якую мне прыходзілася чуць». Пазняк не шкадуе эпітэтаў на адрас Трампа67

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»

Галоўнае
Усе навіны →