Самая пажылая птушка ў свеце, альбатросіха Уіздам адклала яйка на Гаваях. Ёй 74 гады
Пра гэта піша Associated Press са спасылкай на Службу аховы рыбных рэсурсаў і дзікіх жывёл ЗША.
Гэта яе першае яйка за апошнія чатыры гады, адзначылі ў службе. Уіздам вярнулася на атол з партнёрам Акеакамаем, якога да гэтага не бачылі некалькі гадоў і асцерагаліся, што ён загінуў. Цёмнаспінныя альбатросы ўтвараюць пару на ўсё жыццё — Уіздам з Акеакамаем выседжваюць яйкі з 2006 года.
Супрацоўнікі службы настроены аптымістычна і лічаць, што птушаня вылупіцца. Уіздам акальцавалі ўжо ў дарослым узросце ў 1956 годзе. З таго часу яна вывела прыкладна трыццаць птушанят, перажыўшы як мінімум трох сваіх партнёраў.
Альбатросы адкладаюць па адным яйку і не кожны год. Бацькі выседжваюць яйкі па чарзе на працягу двух месяцаў і выкормліваюць птушаня яшчэ каля паўгода, піша Расійская слуба Радыё Свабода.
Каментары
Мянушка ў ейнага суджэнца нейкае да болю знаёмае прозвішча нагадвае. У 1980-я Камай быў дэпутатам ад нашага раёну. А да таго ў абкаме партыі прыхоўваў небяспеку выбуху ў Чарнобылі і праз ягоныя ўказіўкі я 1 траўня 1986-га мусіў сцерагчы істукан Леніна з узнятай да лоба рукой падчас дэманстрацыі.