Прэм'ер Абхазіі паведаміў, што Расія забараніла ўвоз мандарынаў з Рэспублікі.
«Так, расійскі бок забараніў увоз мандарынаў з Абхазіі, спасылаючыся на рашэнне санітарных службаў», — сказаў в.а. прэм'ер-міністра Абхазіі Валерый Бганба.
Паводле яго слоў, «санітарныя службы Абхазіі абвяргаюць знаходжанне ў цытрусавых нейкай шкоднаснай мушкі», перадае» «Інтэрфакс».
У пачатку тыдня парламент часткова прызнанай Абхазіі прагаласаваў супраць ратыфікацыі пагаднення з Расіяй, што два тыдні таму стала падставай для масавых пратэстаў.
У сярэдзіне лістапада дакумент, які дазволіў бы расійскім кампаніям запускаць у працу інвестыцыйныя праекты на тэрыторыі краіны, выклікаў пратэсты ў Сухумі. 15 лістапада апазіцыя захапіла будынкі парламента і Адміністрацыі прэзідэнта — а ўлады адмянілі галасаванне па ратыфікацыі пагаднення.
19 лістапада праз крызіс прэзідэнт Аслан Бжанія сышоў у адстаўку.
Каментары