У расійскай Цюмені медсястру аштрафавалі за надпіс «Слава Украіне» ў асабістым нататніку
Ленінскі суд Цюмені аштрафаваў 45-гадовую медсястру Марыну Белазёраву на 2000 рублёў (каля 20 даляраў) паводле артыкула аб «дэманстрацыі экстрэмісцкай сімволікі», піша «Настоящее время».
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/dom_druku-phq80.jpg.webp)
Супрацоўнікі ФСБ выявілі нататнік жанчыны падчас ператрусу, прычына якога не называецца. Разам з сілавікамі на аператыўным мерапрыемстве прысутнічалі нейкія «прадстаўнікі грамадскасці», якія «абразіліся» ад надпісу ў нататніку Белазёравай.
У судзе медсястра прызнала віну і сказала, што «трапіла пад дрэнны ўплыў СМІ Украіны».
Каментары