Грамадства44

На падтрымку дэпартаванага ў Беларусь экс-каліноўца Васіля Верамейчыка сабралі неабходную суму

Яўгенія Верамейчык, жонка былога байца Палка Каліноўскага Васіля Верамейчыка, якога 13 лістапалда затрымалі ў В'етнаме і неадкладна перадалі ў рукі лукашэнкаўскіх сілавікоў, адкрыла два тыдні таму на платформе «Байсол» збор для патрэбаў зняволенага мужа.

Сродкі збіраліся для юрыдычнай дапамогі Васілю Верамейчыку, а таксама на перадачы для яго.

Сума збору: 8000 еўра.

  • З іх €2000 маюць пайсці на аплату паслуг адваката ў В'етнаме, які павінен падрыхтаваць і перадаць сваякам усе паперы, звязаныя з затрыманнем і выдачай Верамейчыка.
  • €3000 — сродкі на адваката ў Беларусі, які цяпер шукаецца.
  • €3000 — сродкі на перадачы.

Па стане на 10:00 5 снежня ўжо сабрана крыху больш за патрэбную суму палова ад сумы 8115 еўра з 8000 еўра.

Падтрымаць арыштаванага ваяра можна па спасылцы.

Каментары4

  • Пытанне
    06.12.2024
    З адвакатам у В'етнаме ясна, а адвакат
    ў Беларусі? Хто ў Беларусі пагодзіцца, ведаючы, што публічна аб'яўлена, што фінансавацца ён будзе экстрэмісцкай арганізацыяй? Гэта ж адразу крымінальны тэрмін самому адвакату.
  • Адказ
    06.12.2024
    Пытанне , таму што яго наўмысна і выціснулі з Літвы, каб не перашкаджаў "працаваць дэмсілам". Ветэраны, якія могуць устаць і падняць пытанне, там не патрэбныя. Паглядзіце, як Ціханоўская і яе памагатыя нават петыцыю не падпісалі ў Сейм у абарону Васіля і іншых ахвяраў незаконных дэпартацый.
  • Упс
    07.12.2024
    Пытанне , такім чынам атрымліваецца, што Верамейчыка фактычна пазбавілі права на абарону, бо цяпер усе адвакаты будуць адмаўляцца яго абараняць, бо цяпер любы адвакат будзе вымушаны даказваць, што грошы за працу ён атрымаў не ад экстрэмісцкага фармавання.

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»6

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»

Усе навіны →
Усе навіны

Бізнэсмена з Эстоніі арыштавалі ў Беларусі за палітыку. Вось хто ён такі

Трамп: Пуцін «разбурае Расію», не заключаючы з Кіевам пагадненне аб спыненні вайны13

Беларусбанк увёў сістэму праверкі рэквізітаў праз махляроў1

Чарга з легкавікоў на польскай мяжы амаль знікла

Дабратвор перадумаў праводзіць у Варшаве пікет за Канапацкую. І вось чаму21

Толькі сем беларусаў атрымалі прытулак ва Украіне ў мінулым годзе5

Трамп памілаваў 1600 удзельнікаў штурму Капітолія7

Самы дарагі катэдж Беларусі каштуе $8 мільёнаў і знаходзіцца ў садовым таварыстве «Малінка» ШМАТ ФОТА12

«Самая выдатная палітычная прамова, якую мне прыходзілася чуць». Пазняк не шкадуе эпітэтаў на адрас Трампа68

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»6

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»

Галоўнае
Усе навіны →