Грамадства33

Пара ажанілася з-за размеркавання. Суд прызнаў шлюб несапраўдным

Пара выпускнікоў ажанілася гэтым летам у Гродне. Але пазней з'явіліся сумневы ў мэтах шлюбу. Так, хлопец павінен быў з'ехаць працаваць у іншы горад, але пасля вяселля атрымаў пераразмеркаванне.

Пазней высветлілася, што маладыя не жывуць разам, не знаёмяць адно аднаго з бацькамі і нават не робяць сумесныя фота. Усё скончылася судом, пiша Onliner.by.

З матэрыялаў справы вядома, што хлопец вучыўся на бюджэце ў Гродзенскім медыцынскім універсітэце, прычым на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. ВНУ ён скончыў сёлета і па размеркаванні павінен быў з'ехаць працаваць у Гомель. У чэрвені хлопец ажаніўся: дзяўчына — вайскоўка, таму мужа пакінулі ў Гродне і пераразмеркавалі.

Але ў судзе высветлілася, што праз паўгадзіны пасля рэгістрацыі шлюбу пара раз'ехалася па розных дамах.

З таго моманту разам муж і жонка не жылі, агульнага бюджэту і гаспадаркі не вялі.

«На працягу ўсяго перыяду часу сумесна не фатаграфаваліся, не знаёмілі сваякоў з мужам (жонкай) і не паведамлялі аб рэгістрацыі шлюбу, не аказвалі дапамогі адно аднаму ў перыяды часовай непрацаздольнасці. Так, адказчык С. не наведваў Г. у перыяд яе хваробы і знаходжання на лячэнні ў медустанове ва ўмовах стацыянара», — паведамілі ў судзе.

Пара іскавыя патрабаванні не прызнала: казалі, што блізкія адносіны ў іх былі да шлюбу, а пасля вяселля нібыта яны ўсё ж праводзілі час разам.

Вывучыўшы ўсе матэрыялы і заслухаўшы сведак, суд прызнаў шлюб несапраўдным. Таксама адказчыкаў абавязалі аплаціць дзяржпошліну: па 60 рублёў з кожнага.

Каментары3

  • Квас
    06.12.2024
    Скоро судьи пойдут свечки держать и все дела постельные протоколировать.
  • .
    06.12.2024
    Проста так суд справамі не займаецца. Важна, хто падаў іск.
    Анлайнер піша ў пасіўным стане: "Но позже появились сомнения в целях брака." Нібыта яны самі недзе з'явіліся. Ганебны стылістычны падыход у журналістаў, які хавае віноўніка.
    Калі паглядзець першакрыніцу: "рассмотрено гражданское дело по иску прокурора города Гродно в интересах государства к С. и Г.".
    Значыць, або сама пракуратура займаецца такімі праверкамі, або нехта данёс пракурору, здаў усе факты. Ідыёлагі ВНУ, знаёмыя?
  • эта шчасце
    06.12.2024
    эта такое шчасце, што у нас есць прынудзіцельнае
    ой :/
    гарантированное первое рабочее место0

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM7

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM

Усе навіны →
Усе навіны

Японскім дыпламатам не дазволілі прысутнічаць на судзе над японцам

СБУ расказала, што стала вядома з допытаў узятых у палон паўночнакарэйскіх вайскоўцаў4

У Ляхавіцкім раёне ў лесе насмерць замерз мужчына2

УСУ ўпершыню ўзялі ў палон салдат з КНДР5

Вучоныя знайшлі ў мозгу «пункт старэння», які можа быць ключом да даўгалецця1

Пуцін плануе абмеркаваць з Трампам неўступленне Кіева ў NATO1

Памёр прафесар Леанід Цітоў

У Фінляндыі кот Маўры выратаваў свайго гаспадара ад смяротнай небяспекі1

«Думала, у Зябраўку прыляцела». Пад Гомелем, імаверна, выбухнуў беспілотнік4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM7

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM

Галоўнае
Усе навіны →