На сайце ЗАТ «Белрэалізацыя» з'явілася інфармацыя яшчэ пра дзве АЗС, якія належаць кампаніі Юрыя Чыжа «Нафтахімтрэйдынг». Таргі запланаваны на 20 снежня. Раней на таргі былі выстаўленыя іншыя тры запраўкі.
Адна з заправак знаходзіцца ў раёне в. Кулакі Салігорскага раёна і цяпер не працуе.
Хоць з вопісу і вынікае, што ўсё абсталяванне там захавалася, наколькі яно спраўна і працаздольна — вялікае пытанне. Стартавы кошт — каля 866 тыс. рублёў, а мінімальны — крыху менш за 673,5 тыс.
Другая АЗС ужо і не зусім АЗС. Там дэмантавана ўсё абсталяванне, засталіся толькі будынак і падземныя рэзервуары з ачышчальнымі збудаваннямі. Гэта 92-і кіламетр трасы М-6.
Каментары