У Гродне збіраюцца завесці развадны мост, воднае таксі і месца для ёгі
Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік правёў працоўную нараду па ўпарадкаванні набярэжнай Нёмана ў Гродне. Аказалася, што адносна гэтага існуюць некалькі праектаў.
Паводле аднаго з праектаў, набярэжную ад былога піўзавода да пагорка, на якім стаіць Стары замак, зробяць у сучасным стылі: двухузроўневыя пешаходныя дарожкі, сетка ўстаноў грамадскага харчавання. Таксама тут хочуць пабудаваць развадны пешаходны мост да сквера па вуліцы Леванабярэжнай, а побач са скверам — ёмістыя паркоўкі.
Адносна ўпарадкавання і выкарыстання вострава каля Паповіцкага моста таксама ёсць некалькі варыянтаў. Ёсць ідэя абсталяваць там прычал для воднага таксі, скейтпарк і пляцоўкі для экстрэмальных відаў спорту, а таксама сучасны вадзяны млын і пляцоўкі для заняткаў ёгай.
Побач з Каложскай царквой можа з'явіцца назіральная пляцоўка, а таксама маляўнічыя пляцоўкі для адпачынку і рамесніцкія крамы. Уздоўж берага Нёмана каля падножжа пагорка, на якім стаіць царква, таксама збіраюцца пракласці двухузроўневыя пешаходныя і веласіпедныя сцежкі.
У Гродне робяць сувенірную карту для турыстаў. Толькі на рускай мове
Гарадзенцы прасілі ўсталяваць мемарыяльную дошку ў гонар Васіля Быкава. Вось што адказалі чыноўнікі
Гродзенскі музей купіць карціну мясцовага мастака пра вайну з сімвалам Z
«Гэта замах на забойства». Пад Гроднам нехта нацягнуў дрот над сцежкай, дзе катаюцца матацыклісты
Каментары