Грамадства

У Лідзе з’явіцца помнік паэту Валянціну Таўлаю

У Лідзе ў наступным годзе з’явіцца помнік беларускаму паэту Валянціну Таўлаю. Плануецца, што ён будзе адкрыты 7 верасня 2025 года ў Дзень беларускай пісьменнасці, які будзе ў сябе прымаць гэты заходнебеларускі горад, піша радыё «Рацыя».

Валянцін Таўлай

Бронзавы помнік будзе стаяць на ўскраіне горада, на скрыжаванні вуліц Таўлая і Качана. Цяпер на яго аб’яўлены адкрыты конкурс эскізных праектаў.

Валянцін Таўлай нарадзіўся 8 лютага 1914 года ў Баранавічах у сям’і чыгуначніка. Дзяцінства прайшло ў вёсцы Рудаўка на Слонімшчыне.

Пачатковую адукацыю Валянцін атрымаў у польскай школе ў Лідзе, а ў 1927-1929 гадах вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. Сімпатызаваў камуністам, праводзіў падпольную дзейнасць, за што неаднаразова знявольваўся. Апошні раз быў асуджаны на 8 гадоў турмы.

У 1939 годзе, пасля выхаду з турмы пасля прыходу ў Заходнюю Беларусь савецкіх войскаў, пасяліўся ў Ліду, дзе жыў у доме Кіры Брант, сваёй першай жонкі, працуючы ў рэдакцыі раённай газеты «Уперад». У гэты перыяд займаўся творчай працай, рыхтаваў да друку вершы для свайго зборніка «Шляхі і краты».

Пасля вайны Валянцін Таўлай перабраўся ў Мінск, дзе ў 1945 — 1947 гадах працаваў навуковым супрацоўнікам, намеснікам дырэктара Літаратурнага музея Янкі Купалы. Памёр 27 красавіка 1947 года ад хваробы сэрца ва ўзросце 33 гадоў.

Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.

Ягоным імем названыя вуліцы ў Баранавічах, Гродне, Лідзе і Маладзечне, бібліятэкі ў Баранавічах і Лідзе. У 2014 годзе да 100-годдзя паэта «Белпоштай» быў выпушчаны адмысловы канверт, а ў Лідзе адкрытыя дзьве памятныя шыльды на будынку рэдакцыі «Лідскай газеты» («Уперад»), у якой ён працаваў, і на доме, у якім ён жыў у 1939—1941 гадах.

Каментары

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?102

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?

Усе навіны →
Усе навіны

«Павінна стаяць калі і не ў першых, дык у шэрагах». Мукавозчык заклікаў творчую інтэлігенцыю публічна падтрымліваць рэпрэсіі17

У Расіі выявілі патаемны вайсковы бюджэт на $250 мільярдаў

Генсак НАТА прыстрашыў еўрапейцаў перспектывамі вывучэння рускай мовы ці эвакуацыі ў Новую Зеландыю18

УСУ нанеслі ўдар па абаронным хімпрадпрыемстве ў Бранскай вобласці1

Мінздароўя дазволіла дзецям хварэць 5 дзён без даведкі

Індыя следам за Кітаем адмаўляецца прымаць расійскія падсанкцыйныя танкеры4

Беларус у калоніі вывучыўся на праграміста, але красці не кінуў1

«Усё, можаце віншаваць»: спявачка і блогерка Лера Яскевіч выйшла замуж ФОТА18

Каліновец Аляксандр Клачко атрымаў статус уцекача ў Літве13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?102

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?

Галоўнае
Усе навіны →