Грамадства66

Міністэрства адукацыі запатрабавала экстранна правесці мерапрыемства да юбілею «Саюзнай дзяржавы»

Міністэрства адукацыі сёння запатрабавала ад беларускіх школ і каледжаў правесці адзіны ўрок: для «садзейнічання ўсведамленню навучэнцамі каштоўнасці дружбы паміж народамі Беларусі і Расіі», даведаўся «Флагшток».

Справаздачнае фота з мерапрыемства Вуцеўскай сярэдняй школы. Фота: «Добрушский край»

У адпаведнасці з распараджэннем намесніка міністра адукацыі Кацярыны Пятруцкай, навучальныя ўстановы абавязаныя правесці ўрок з 5 па 10 снежня. Нагода — 25-годдзе падпісання ў 1999 годзе дамовы аб стварэнні «Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі».

Не запланаваны загадзя характар «адзінага ўрока» можа сведчыць, што мерапрыемства сярод дзяцей і падлеткаў прымеркаванае да сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна ў Мінску 6 снежня.

Інфармацыя пра прыезд Пуціна з'явілася толькі 26 лістапада. Верагодна, чыноўнікі Мінадукацыі самі не планавалі ніякіх мерапрыемстваў да гэтай даты, але ў самы апошні момант атрымалі адпаведны загад.

У інструкцыі па правядзенні ўрока гаворыцца, што дзяцей варта сабраць у актавай зале або бібліятэцы, з меншымі дзецьмі павадзіць «карагод дружбы», а старэйшым пачытаць цытаты з Лукашэнкі і Пуціна. Скончыць урок рэкамендуецца песняй Алены Ланской і Аляксандра Ялоўскіх «Вместе».

Каментары6

  • 7
    05.12.2024
    а сам шо - паміраць не збіраецца?
  • Вучым цытаты
    05.12.2024
    7, канечне не збіраецца, у яго найлепшыя дактары і персанальная клініка з сучасным абсталяваннем, персанальны рэанімабіль. Нават калі які інсульт ці інфаркт - адразу рэаніматологі адкачаюць.
    За казкамі пра "Лукашэнка памірае" гэта вам трэба на Хартыю, якая ўжо гадоў 20 піша што ён "пры смерці".
  • 7 - (гэта старухіна каса;)
    05.12.2024
    дык усе ж калі-небудзь паміраюць.. нават ракфелеры з 7 пячонкамі

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах50

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах

Усе навіны →
Усе навіны

Мабільным аператарам забаранілі цішком падключаць платныя паслугі

Махляры ад імя мытні «прадаюць» праз Instagram канфіскат1

«Дыямент, тры разы вымыла праходы». Правадніца чыгункі прывяла ў захапленне пасажыраў5

Патрушаў заявіў­, што Украіна і Малдова могуць «спыніць існаванне», а перамовы па Украіне павінны весціся з ЗША без ЕС26

У Гродне здаюць у арэнду будынак былога выцвярэзніка2

У польскім фінале адбору на «Еўрабачанне» прагучыць песня на падляскай гаворцы4

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля31

Прынцэса Уэльская Кэтрын паведаміла, што ў яе пачалася рэмісія1

Прэзідэнта Паўднёвай Карэі арыштавалі — хоць і не з першай спробы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах50

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах

Галоўнае
Усе навіны →