Грамадства66

Віцебскага доктара будуць судзіць за «рэабілітацыю нацызму». Яго страшна збілі пры затрыманні

12 красавіка 2024 года ў судах двух раёнаў Віцебска разглядаліся справы сяброў — Аляксандра Рандарэнкі і Дзяніса Саўчанкі. Прыяцелям ставілася «прапаганда нацызму» (ч. 1 арт. 19.10 КаАП). І калі для Саўчанкі гэтым адміністрацыйным судом усё і скончылася, то для Рандарэнкі — толькі пачыналася, піша тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!».

Мужчыны трапілі ў суд пасля ўдзелу ў чат-рулетцы. Яны сталі суразмоўцамі правакатара «Разговоры с Палычем» і падчас гутаркі, будучы нападпітку, выказаліся пра падзеі ў маскоўскім «Крокус Сіці Холе», выказалі падтрымку Украіне і дапусцілі зігаванне.

Аляксандра Рандарэнку, які працуе доктарам, сілавікі пасля затрымання жорстка збівалі. А потым для яго пачалася арыштная карусель: пасля 12 красавіка яго судзілі яшчэ 15 красавіка (па ч. 1 арт. 24.23 КаАП), 25 красавіка (па ч. 1 арт. 19.10 і арт. 24.3 КаАП), 22 траўня (па ч. 1 арт. 24.23 КаАП), 13 чэрвеня (па ч. 1 арт. 24.23 КаАП).

Такім чынам, мужчыну па адміністрацыйных артыкулах далі, верагодна, як мінімум 75 сутак арышту. Пры гэтым некаторыя суткі яму далі проста за наяўнасць украінскага вымпела на стале і выкрык «Слава Украіне» падчас трансляцыі ў чат-рулетцы.

Але і пасля адбыцця гэтых сутак Аляксандр Рандарэнка, як выглядае, не вызваліўся. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу за «рэабілітацыю нацызму» (заўв. 1 ч. 1 арт. 130 КК РБ) і «распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы» (ч. 1 арт. 130 КК РБ).

Судзіць хлопца пачнуць 17 снежня ў абласным судзе ў закрытым рэжыме, суддзя — Яўген Буруноў.

Аляксандр Рандарэнка, імаверна, сын былога галоўнага акушэра Віцебска Ігара Рандарэнкі, памерлага ў 2018 годзе.

Каментары6

  • Столб
    06.12.2024
    Деревьев достаточно много.
  • Зброя.
    06.12.2024
    Толькi зброя лiквiдуе лукашызм канчаткова.
  • Имя
    06.12.2024
    А к чему кавычки? Чел ведь реально зиговал и сидел в чат-рулетке с флагом третьего рейха.

Як цяпер выглядае палітзняволены Юрась Зянковіч. Ён не ў робе, а ў цывільным касцюме10

Як цяпер выглядае палітзняволены Юрась Зянковіч. Ён не ў робе, а ў цывільным касцюме

Усе навіны →
Усе навіны

Раман з фэйкавым Брэдам Пітам каштаваў жанчыне €830 тысяч. Яна нават развялася з рэальным мужам8

У закінутай шахце ў Паўднёвай Афрыцы падчас блакады ўладамі загінулі 78 нелегальных рабочых6

Байдэн у развітальным звароце да нацыі папярэдзіў аб магчымым захопе ўлады алігархіяй, якая пагражае дэмакратыі15

Гродзенцу далі паўтара года хіміі за ўхіленне ад войска: быў у вышуку, але вярнуўся з-за мяжы3

Выйшаў ролік з Цілем Швайгерам, дзеля якога мучылі цэнтры беларускіх гарадоў12

Вальфовіч заявіў, што экстрэмісты плануюць захапіць прыгранічныя раёны Беларусі19

У Мінску танна прадаюць кватэру ў драўляным доме1

У Мінску разбіраюць цягнік над «Гарызонтам» — адзін з самых знакавых арт-аб'ектаў горада8

Нехта зарабіў тысячы рублёў, а кагосьці аблілі вадой: беларусы паказваюць, як калядавалі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як цяпер выглядае палітзняволены Юрась Зянковіч. Ён не ў робе, а ў цывільным касцюме10

Як цяпер выглядае палітзняволены Юрась Зянковіч. Ён не ў робе, а ў цывільным касцюме

Галоўнае
Усе навіны →