Пра два ДТЗ з ахвярамі расказалі ва УУС Гомельскага аблвыканкама.
У Рэчыцкім раёне 25-гадовы кіроўца аўтамабіля «ГАЗ» збіў 70-гадовую жанчыну, якая пераходзіла праезную частку дарогі па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Ад атрыманых траўмаў жанчына памерла на месцы здарэння.
Другая аварыя са смяротным вынікам адбылася ў Жыткавіцкім раёне. 75-гадовы кіроўца «Фальксвагена» не справіўся з кіраваннем і вылецеў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з машынай «ГАЗ Купава». У выніку сутыкнення кіроўца «Фальксвагена» загінуў на месцы.
Каментары