Грамадства1111

21-гадовую дзяўчыну з Баранавічаў судзяць па чатырох палітычных артыкулах

Ганне Курыс пагражае да пяці гадоў калоніі.

Ганна Курыс у 2016 годзе. Фота з яе старонкі Укантакце

Ганне Курыс 21 год. Яна родам з Баранавічаў.

Там скончыла школу, а пасля паступіла ў Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт на спецыяльнасць «выкладанне сучасных замежных моваў», даведаўся для «Нашай Нівы» BELPOL.

Вядома, што ў ліпені 2023 года Ганну саджалі на суткі за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Ганну судзяць у Брэсцкім абласным судзе. Яе абвінавачваюць у «распальванні варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК), «дыскрэдытацыі Беларусі» (арт. 369-1 КК), «абразе Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК) і «здзеку з дзяржаўных сімвалаў» (арт. 370 КК). За гэта дзяўчыне пагражае да пяці гадоў калоніі са штрафам.

Судзіць яе Мікалай Сянько. З 2021 года ён разгледзеў больш за 30 палітычна матываваных крымінальных спраў.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года.

Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў уладу.

Па словах намесніка начальніка Галоўнага ўпраўлення працэсуальнага кантролю Следчага камітэта Аляксандра Жукава, было зафіксавана больш за 22 500 «злачынстваў экстрэмісцкай скіраванасці», гэта значыць, палітычнага характару. Па многіх з гэтых крымінальных спраў праходзяць шматлікія фігуранты.

Згодна з інфармацыяй Паўла Латушкі, прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета, з 2020 года рэпрэсіі закранулі 136 тысяч чалавек. Некалькі соцень тысяч беларусаў вымушаныя былі пакінуць краіну.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары11

  • Сумна
    06.12.2024
    Знішчаюць народ, знішчаюць нацыю.
  • Гупопнікі
    06.12.2024
    З жанчынамі дзед не ваюе, а з дзяўчынкамі?
  • Far
    06.12.2024
    Чалавек цалкам невінаваты як і ўсе астатнія што ідуць па палітычным рэпрэсіям. Стары кульгавы помслівы псыхапат разам з пярэваратнямі робяць злачынствы супраць чалавецтва і вынішчаюць моладзь, народ і нацыю навогул за іх грамадскую пазіцыю. Затое што ў вочы сказалі сінялапаму псыхапату: Зыходзь.

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?16

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Усе навіны →
Усе навіны

У выніку пажару на турэцкім курорце загінулі 10 чалавек, 32 атрымалі раненні

У блогера Vadimati арыштавалі маёмасць9

«Дзмітрый — 25 рублёў». Мужчына з вуліцы зноў збірае грошы ў мінчан4

Трамп аб'явіў аб выхадзе ЗША са складу Сусветнай арганізацыі аховы здароўя6

Ноччу беспілотнікі атакавалі Смаленск і іншыя расійскія гарады2

Ціханоўская — Трампу: Беларускі народ з'яўляецца саюзнікам ЗША17

Бізнэсмена з Эстоніі арыштавалі ў Беларусі за палітыку. Вось хто ён такі

Трамп: Пуцін «разбурае Расію», не заключаючы з Кіевам пагадненне аб спыненні вайны13

Беларусбанк увёў сістэму праверкі рэквізітаў праз махляроў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?16

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Галоўнае
Усе навіны →