У Беларусі ўнеслі змены ў працу мабільных датчыкаў кантролю хуткасці. Пра гэта піша ДАІ Брэсцкай вобласці.
Так, з пачатку снежня побач з дарожным знакам «Кантроль устаноўленай хуткасці руху транспартных сродкаў» ставяць шыльду «Зона дзеяння».
Пры гэтым адлегласць на таблічцы можа вагацца ад 300 м да 1,5 км. Гэта залежыць ад умоў руху і месца ўстаноўкі датчыка.
Паведамляецца, што ў зоне дзеяння дарожнага знака з таблічкай ДАІ можа мяняць месца ўстаноўкі датчыка.
Каментары