Спорт

Беларускаму баскетболу настойліва параілі не мець спраў з легендарным трэнерам Анатолем Буяльскім

Чым сёння жыве трэнер, разбіралася «Трыбуна».

Анатоль Буяльскі — легенда беларускага баскетбола. Менавіта з ім жаночая зборная дасягнула гістарычных поспехаў: бронза чэмпіянату Еўропы-2007, шостае месца на Алімпіядзе-2008 і чацвёртае на чэмпіянаце свету-2010. Гэта была адна з найлепшых каманд у гісторыі беларускага спорту. Аднак сам Буяльскі ў апошнія гады трымаецца ў ценю: не дае каментароў і інтэрв'ю, і наогул мала хто ведае, чым сёння займаецца легендарны трэнер. Яшчэ нядаўна ён працаваў з дублем у мінскім «Гарызонце», але профіль трэнера знік з клубнага сайта. Журналістам удалося высветліць, што здарылася.

Апошні раз у шырокую медыйную прастору Буяльскі выходзіў ажно пяць гадоў таму. «Трыбуна» ў верасні 2019-га вырашыла распавесці, чым займаецца спецыяліст, і змагла выйсці з ім на сувязь.

Трэнер ад грунтоўнага інтэрв'ю тады адмовіўся, таму што «любое маё слова, дзеянне перакручваецца і інтэрпрэтуецца так, што людзі, якія шчыра робяць мне дабро, потым пакутуюць, таму за лепшае маўчаць».

Пры гэтым трэнер запэўніў, што ён у баскетболе больш, чым хто іншы ў Беларусі, таму што ездзіць па свеце, наведвае спартыўныя мерапрыемствы, часам праводзіць майстар-класы за мяжой.

Пасля гэтага Буяльскі канчаткова сышоў у цень. Але ў 2021-м, як аказалася, вярнуўся да актыўнай трэнерскай дзейнасці — у пачатку таго года стаў адным з трэнераў дубля жаночага «Гарызонту» — «Гарызонт-2-РЦАП». Прычым на сайце БК у той час ён быў пазначаны проста як трэнер — дакладна такую ж пасаду займала і Вольга Матуль.

Вяртанне здарылася ў сярэдзіне сезону (ідзе чэмпіянат па сістэме восень-вясна). Каманда ў выніку фінішавала дзявятай сярод дзевяці ўдзельнікаў.

Што ж потым? Буяльскі працягнуў працу і, мяркуючы па вэб-архіве сайта клуба, сезон-2021/22 пачаў ужо ў ролі галоўнага трэнера рэзервістак.

Пры гэтым на каманднай фатаграфіі, зробленай перад чэмпіянатам, Буяльскага не было і наогул пра яго павышэнне сайт «Гарызонта» нічога не паведаміў.

Так ці інакш, спецыяліст быў галоўным і ў тым сезоне, і ў двух наступных. У сезоне-2021/22 каманда стала сёмай, у 2022/23 — апошняй, дзявятай, а ў 2023/24 — зноў сёмай.

Аднак цяпер на сайце «Гарызонта» профіль Буяльскага адсутнічае. Галоўным трэнерам дубля значыцца Вольга Зюзькова, якая гуляла пры Буяльскім ў зборнай, а ў памочніках у яе — Ганна Нужная, Вольга Матуль і Сяргей Моўчан.

Людзі, знаёмыя з сітуацыяй, распавялі нам некаторыя абставіны «знікнення».

Па словах суразмоўцаў, некаторы час таму «зверху» прыйшло распараджэнне прыбраць Буяльскага з «Гарызонту». Такая просьба проста немагчымая без прамога ўдзелу генеральнага сакратара федэрацыі баскетбола Анастасіі Марынінай і старшыні БФБ, а цяпер яшчэ і лукашэнкаўскага міністра па замежных справах Максіма Рыжанкова. Што стала прычынай гэтаму, нашыя крыніцы не ведаюць. Аднак адзначаюць, што толькі мінскім клубам распараджэнне не абмежавалася.

— Людзі зверху данеслі і да іншых клубаў і баскетбольных устаноў негалосны загад пра тое, каб Буяльскага нікуды не прымалі. Па сутнасці, ён стаў такой персонай нон грата ў беларускім баскетболе. Пры тым чым ён не дагадзіў менавіта цяпер, нават зразумець не магу. За тое, што выказваўся раней, крытыкаваў чыноўнікаў? Ну, колькі можна… — разважае інфармаваны суразмоўца.

Сёння 64-гадовы Буяльскі не мае працы, але па-ранейшаму звязаны з баскетболам: наведвае розныя спартыўныя мерапрыемствы, дае майстар-класы. Як удалося даведацца, на добраахвотных пачатках трэнуе адну з аматарскіх каманд Мінска, якая ўдзельнічае ў Непрафесійнай баскетбольнай лізе.

А пра вяртанне ў прафесійны баскетбол Беларусі, як лічаць суразмоўцы, спецыяліст можна забыцца.

Каментары

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава19

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскіх дыпламатаў затрымалі ў брытанскім парламенце3

Гэтыя прадукты могуць знізіць рызыку развіцця раку тоўстай кішкі — самага распаўсюджанага ў Беларусі1

«Чаму пад выглядам трохпакаёвых кватэр сталі прадаваць двухпакаёвыя?» Блогерка крытыкуе рынак нерухомасці9

За ўдзел у пратэстах судзяць выкладчыцу Універсітэта фізкультуры3

Падлічылі медыянны заробак. Роўна палова беларусаў атрымлівае на рукі менш за $4545

Трамп прызначыў зорных спецпасланнікаў у Галівудзе. Сярод іх Мэл Гібсан12

Следчыя змаглі знайсці забойцу мытніка, цела якога знайшлі ў Гомелі ў 2002 годзе6

Палітзняволенага Юрася Зянковіча здымалі, падобна, у гатэлі «Еўропа»5

У Грузіі за паўтара года сем грамадзян Беларусі скончылі жыццё самагубствам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава19

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →