Грамадства11

Лаўрэата прэміі «Беларускі спартыўны Алімп» судзяць за сэксуальны гвалт

Гомельскаму трэнеру пагражае ад 5 да 13 гадоў зняволення, калі яго віна ў судзе будзе даказана. 

У Гомелі 10 снежня пачынаецца разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні ў распусных дзеяннях (арт.169 КК) і гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару (арт. 167 КК). Прозвішча, імя абвінавачанага па гэтай справе, якія пазначаны ў раскладзе суда, цалкам супадаюць з дадзенымі вядомага гомельскага трэнера Віктара Байкова.

«Флагшток» патэлефанаваў па месцы яго працы — пытанню пра суд над сваім супрацоўнікам там не здзівіліся, адзначыўшы, што не ведаюць, калі пачнуць разглядаць справу трэнера.

Байкоў не раз станавіўся героем публікацый у дзяржаўнай прэсе. Апошні раз — у пачатку 2023 года, калі стаў уладальнікам прэміі «Беларускі спартыўны Алімп» па выніках 2022 года.

Гэта заслужаны трэнер Беларусі, які ўжо 40 гадоў працуе ў Гомельскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву. Сярод яго выхаванцаў ёсць прызёры Алімпійскіх гульняў.

Трэнера абвінавачваюць па частцы 2 абодвух артыкулаў. Згодна з фармулёўкамі ў Крымінальным кодэксе, гэта распусныя дзеянні ў дачыненні да асобы, што заведама не дасягнула 16-гадовага ўзросту, учыненыя з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення, альбо педагагічным работнікам або іншай асобай, на якога ўскладзены абавязкі па выхаванні непаўналетняга.

Другое абвінавачванне гучыць так: дзеянні сэксуальнага характару, учыненыя насуперак волі пацярпелага з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення, учыненыя паўторна, альбо ў дачыненні да заведама непаўналетняга (непаўналетняй).

Вядома, што да трэнера траплялі дзеці ва ўзросце ад 13 гадоў.

Пра злачынствы якога перыяду ідзе гаворка, невядома — справа будзе разглядацца ў закрытым рэжыме, таму ніякія падрабязнасці не агучаць. Нават пра факт суда і пра гэтую гучную справу ў дзяржаўнай прэсе не было згадана.

У выпадку прызнання вінаватым трэнера могуць прысудзіць да пазбаўлення волі на тэрмін ад пяці да трынаццаці гадоў.

Як Байкоў раней распавядаў пра сябе ў інтэрв'ю, ён больш за 40 гадоў у шлюбе, мае некалькі ўнукаў.

Каментары1

  • Правосудие.
    05.12.2024
    Прикол. Я только на прошлых выходных писала про сексуальные домогательства в беларуской гребле. И вот он! Первый красава идет под суд. В моем случае это было пару десятилетий назад.

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?12

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску смяротнасць ад каранавіруса заніжалі больш чым у 4 разы16

Эстонскі экстрэмал прайшоў па канаце з аднаго хмарачоса ў Дубаі ў другі на вышыні 45 паверха ВІДЭА1

Выйшаў дакументальны фільм пра Сяргея Ціханоўскага10

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення7

Польшча не дала славацкай дэлегацыі дазвол на пралёт у Маскву. Тыя ляцелі ў абход1

Экс-прэм’ер Канады папрасіў Трампа апамятацца «як стары старога»1

Вікторыя Азаранка выбыла з Australian Open у першым крузе1

Сітуацыя з пажарамі ў Лос-Анджэлесе становіцца крытычнай. Яны не сціхаюць1

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?12

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Галоўнае
Усе навіны →