Свет55

У Грузіі камандзіры сілавікоў масава сыходзяць у адстаўку — сышоў і начальнік дэпартамента, які плануе разгоны

Высокапастаўлены камандзір спецназу суправадзіў паведамленне смайлікам са сцягам Еўрасаюза.

Фота: Newsgeorgia.ge

Начальнік упраўлення аператыўнага планавання дэпартамента асаблівых даручэнняў МУС Грузіі Іраклій Шаімшмелашвілі падаў у адстаўку.

Заяву аб звальненні па сямейных абставінах ён апублікаваў у сацсетках. Пры гэтым публікацыю высокапастаўлены камандзір спецназа суправадзіў смайлікамі са сцягамі Грузіі і Еўрасаюза, піша newsgeorgia.ge.

Дэпартамент, якім кіраваў Шаімшелашвілі, займаецца планаваннем непасрэдна разгонаў пратэсных акцый.

Пасля пастановы «Грузінскай мары» адмовіцца ад перамоваў аб уступленні ў ЕС да 2028 года і пачатку маштабных пратэстаў, публічна аб адстаўцы абвясцілі ўжо некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў МУС. Былыя сілавікі сцвярджаюць, што колькасць звольненых за апошнія дні ідзе ўжо на дзясяткі.

Экс-начальнік батумскага ўпраўлення марской бяспекі берагавой аховы Гоча Берыдзэ распавёў, што разам з Шаішмелашвілі звольніліся чацвёра яго намеснікаў, а таксама 16 інструктараў спецназу, начальнік і 12 супрацоўнікаў службы псіхалагічнай падрыхтоўкі, а таксама ўся каманда аператараў вадамётаў — 16 чалавек.

TV Pirveli выказаў здагадку, што менавіта з гэтай прычыны ў апошнія дні пры разгоне акцый адбываліся памылкі. Напрыклад, камеры фіксавалі выпадкі, калі вадамёты накіроўвалі ў бок спецназу. Таксама журналісты дапускаюць, што менавіта праз «распачаты бунт» у ноч на сераду дэманстрантаў на Руставелі не разагналі ўпершыню за тыдзень.

Маштабныя пратэсты стыхійна пачаліся ў Грузіі 28 лістапада. Нагодай стала заява прэм'ера Іраклія Кабахідзэ. Ён абвясціў, што ўлады вырашылі да канца 2028 года не ўключаць у парадак дня пытанне перамоваў аб уступленні ў Еўрасаюз і адмовіцца ад усіх бюджэтных грантаў з боку супольнасці.

У Тбілісі мітынгі разганялі з дапамогай вадамётаў, гумовых куль, слёзацечнага газу і пярцовага спрэю. За тыдзень улады затрымалі больш за 300 чалавек. Большасць з іх збітыя сілавікамі. Сярод пацярпелых больш за паўсотні супрацоўнікаў СМІ, якія асвятлялі пратэсты. Міністэрства аховы здароўя дало справаздачу аб шпіталізацыі 134 пратэстоўцаў, 20 журналістаў і 50 супрацоўнікаў МУС.

Каментары5

  • X
    05.12.2024
    %, грузінскай мары цяжка замаскіровать пад поглядам грузінскай паліцыі расейскіх акупантаў з фсін і росгвардыі. У Грузіі адна дзяржаўная мова і паліцыя не размаўляе па-руцку.
  • Fare
    05.12.2024
    Лепш усё ж не адстаўка, а разам з вайскоўцамі арыштаваць кіруючую банду "грузінскай мары".
  • Опять на грабли наступают
    05.12.2024
    Зачем уходить с таких должностей? Просто отказывайся разгонять демонстрантов и всячески саботируй. А сейчас на его место поставят дуболома который готов будет сделать что угодно.

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады6

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Усе навіны →
Усе навіны

54-гадовага беларуса знайшлі мёртвым у Антальі4

Блогер, на якога пісала даносы Вольга Бондарава, апублікаваў сумесны здымак з Колем Лукашэнкам15

Пад Мінскам прадалі ўчастак за рэкордныя грошы

КНДР адказала Лукашэнку: ніякіх запрашэнняў яму не дасылалі, гэта ён дамагаецца сустрэчы30

Time змясціў на вокладку Трампа, які змятае дакументы ў Авальным кабінеце 3

За ўдзел у пратэстах судзяць 29-гадовую настаўніцу сталічнай гімназіі5

Кіраўнік МАРГ распавёў, што гандлю варта ўспомніць з савецкага мінулага11

Паглядзіце, колькі мінчукоў стаяла ў чарзе па ваду на Вадохрышча ФОТЫ11

Беспілотнікі атакавалі Казань. У горадзе чулі выбухі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады6

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Галоўнае
Усе навіны →