Грамадства22

Усе месцы ў беларускія санаторыі на Новы год раскупленыя

Амаль палова з іх — замежныя грамадзяне.

Фота: delfin-tour.com

У беларускіх санаторыях на Новы год чакаецца поўная загрузка, запаўняльнасць складае 99%, паведаміў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі.

Паводле яго слоў, засталіся толькі адзінкавыя месцы, якія «ў выпадку адмовы або непрадбачаных сітуацый яшчэ можна купіць», піша «Спутнік».

«Але мы гаворым пра тое, што санаторыі ўжо запоўненыя… у перыяд навагодніх святаў у санаторыях Беларусі будуць знаходзіцца больш за 24 тысячы чалавек, з іх амаль палова — замежныя грамадзяне», — сказаў ён на прэс-канферэнцыі ў чацвер.

Для гасцей беларускіх санаторыяў плануецца насычаная праграма. Акрамя аздараўленчага працэсу, іх чакае навагодняе прадстаўленне і банкет.

Кошт мерапрыемства для аднаго госця — 250 рублёў.

«Пераважна пуцёўкі набываюцца ў інтэрвале з 25 снежня па 7 студзеня. У гэтыя два тыдні запаўняльнасць будзе стоадсоткавая», — канстатаваў Балбатоўскі.

Што тычыцца кошту пуцёвак на навагоднія даты, то ў гэты перыяд яна вышэй, чым звычайна — 130 рублёў. Тлумачыцца гэта павышаным попытам, удакладніў дырэктар Цэнтра.

Генадзь Балбатоўскі таксама дадаў, што айчынныя санаторыі, якія працуюць за мяжой, таксама будуць прымаць гасцей на Новы год. Але не ўсё.

«Беларускія санаторыі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі таксама будуць працаваць з максімальнай загрузкай. Што тычыцца іншых санаторыяў, у Юрмале ў нас па-ранейшаму не функцыянуе (па санкцыйных прычынах). У Друскеніках — санаторый запатрабаваны і таксама будзе запоўнены на Новы год», — рэзюмаваў ён.

Каментары2

  • $
    05.12.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Вольга
    05.12.2024
    ЧВР.

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM7

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM

Усе навіны →
Усе навіны

Японскім дыпламатам не дазволілі прысутнічаць на судзе над японцам

СБУ расказала, што стала вядома з допытаў узятых у палон паўночнакарэйскіх вайскоўцаў4

У Ляхавіцкім раёне ў лесе насмерць замерз мужчына2

УСУ ўпершыню ўзялі ў палон салдат з КНДР5

Вучоныя знайшлі ў мозгу «пункт старэння», які можа быць ключом да даўгалецця1

Пуцін плануе абмеркаваць з Трампам неўступленне Кіева ў NATO1

Памёр прафесар Леанід Цітоў

У Фінляндыі кот Маўры выратаваў свайго гаспадара ад смяротнай небяспекі1

«Думала, у Зябраўку прыляцела». Пад Гомелем, імаверна, выбухнуў беспілотнік4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM7

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM

Галоўнае
Усе навіны →