Музыка66

Spotify апублікаваў штогадовы рэйтынг самых папулярных артыстаў года

4 снежня выйшла штогадовая справаздача Spotify Wrapped, якая паказвае, якіх артыстаў, якія песні і якія альбомы былі самымі слуханымі ў 2024 годзе. Стрымінгавы сэрвіс таксама прапануе сваім карыстальнікам убачыць асабістую статыстыку за год.

Тэйлар Свіфт. Фота: Chris Pizzello / AP

Сёлета лідарам стала Тэйлар Свіфт. Амерыканская поп-зорка ўжо другі год узначальвае спіс самых слуханых выканаўцаў Spotify. У значнай ступені пазіцыі Свіфт умацавала выпушчаная сёлета кружэлка the Tortured Poets Department, якая ўзначаліла топ альбомаў, а таксама пабіла некалькі рэкордаў Spotify, піша Delfi.

Гэта першы альбом, які праслухалі 300 мільёнаў разоў за дзень і мільярд разоў на тыдзень з моманту яго выпуску ў красавіку 2024 года. Музыку Тэйлар Свіфт праслухалі больш за 26,6 мільярда разоў.

Калі паглядзець на самыя праслухоўваемыя альбомы 2024 года, гэта быў год жанчын. У пяцёрку найлепшых акрамя Свіфт ўвайшлі Білі Айліш з Hit Me Hard and Soft, Сабрына Карпэнтэр з Short n'Sweet, Кэрал Джы з Mañana Será Bonito і Арыяна Грандэ з Eternal Sunshine.

Першае месца ў топе самых праслухоўваемых песень займае Espresso Сабрына Карпэнтэр, які праслухалі больш за 1,6 мільярда разоў па ўсім свеце.

Каментары6

  • Влад
    05.12.2024
    Я один не слушал ничего из перечисленного?
  • Беларуска
    05.12.2024
    Влад, паслухай што-небудзь, акрамя расійскай папсы (шансону, року і г.д)
  • А можна беларускае?
    05.12.2024
    Беларуска, я Лявона Вольскага слухаю. І Змітра Вайцюшкевіча.

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка даручыў новаму кіраўніку МАРГ вывучыць савецкі вопыт у гандлі9

Адстаўных міністраў рассылаюць па краінах СНД6

Прызначылі двух міністраў1

«Я адчула палёгку». Жонка экс-каліноўца Верамейчыка пракаментавала зліў перапіскі Кабанчука26

Праз санкцыі продажы новых аўто ў Беларусі рэкордныя за апошнія пяць гадоў5

У БДМУ забаранілі адпачынкі і пераздачы да выбараў1

У Маскве на працоўным месцы забіты супрацоўнік контрвыведкі ФСБ4

«Гэта я з’явіўся ў цэнтры Кіева, а не Пуцін». Байдэн падвёў міжнародныя вынікі свайго прэзідэнцкага тэрміну5

У Новай Баравой прадаюць кватэру па $5500 за метр. І гэта не памылка13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Галоўнае
Усе навіны →