Свет11

У Паўднёвай Карэі паліцыя расследуе справу прэзідэнта па абвінавачванні ў мяцяжы

Мяцеж — гэта злачынства, якое выходзіць за рамкі прэзідэнцкай недатыкальнасці і можа карацца смерцю.

Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёль падчас свайго выступу

Паліцыя Паўднёвай Карэі расследуе справу прэзідэнта Юн Сок Ёля па абвінавачванні ў «мяцяжы» ў сувязі з абвяшчэннем ім ваеннага становішча ў аўторак, паведаміў у чацвер высокапастаўлены афіцэр паліцыі, піша Бі-бі-сі.

Паведамляецца, што расследаванне было пачата пасля таго, як апазіцыя падала скаргу на Юна і іншых ключавых фігур, якія маюць дачыненне да падзей вечара аўторка.

Мяцеж — гэта злачынства, якое выходзіць за рамкі прэзідэнцкай недатыкальнасці і можа карацца смерцю.

Ву Чжон Су, кіраўнік Нацыянальнага следчага ўпраўлення Нацыянальнага паліцэйскага агенцтва, паведаміў заканадаўцам, што «справа перададзена ў суд».

Паліцыя атрымала ўказанне ўвесці надзвычайную забарону на паездкі ў дачыненні да Кім Ён Хена, былога міністра нацыянальнай абароны, чыя адстаўка была прынятая прэзідэнтам Юнам сёння раніцай.

Па паведамленнях мясцовых СМІ, улады прынялі гэтае рашэнне, паколькі лічаць, што Кім можа збегчы.

Кім выбачыўся за сваю ролю ў абвяшчэнні ваеннага становішча ў аўторак. Некаторыя мясцовыя СМІ паведамляюць, што менавіта ён прапанаваў Юну ідэю ўвядзення ваеннага становішча — заяву, якую паўтарыў міністр унутраных спраў Лі Сан Мін падчас брыфінгу.

Сёння і заўтра парламент Карэі можа разгледзіць пытанне аб імпічменце прэзідэнту.

***

Аб увядзенні надзвычайнага рэжыму было абвешчана ў аўторак вечарам. Указ, які дзейнічаў шэсць гадзін, забараняў працу палітычных партый, пратэсты, забастоўкі, уводзіў цэнзуру і ваенна-палявыя трыбуналы з правам на вынясенне смяротнага прысуду.

Перад будынкам парламента сабраліся пратэстоўцы — больш за пяць тысяч, паводле ацэнак апазіцыі. Дэпутаты проста падчас штурму будынка вайскоўцамі прагаласавалі за адмену рашэння прэзідэнта. Пасля гэтага ён па законе быў вымушаны адмяніць указ.

Каментары1

  • БЧБ-беларус
    05.12.2024
    Камуністы перамаглі, трэба быць рашучым у барацьбе з ворагамі капіталізму.

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?18

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску зноў збілі пешахода: траўмы атрымала дзяўчына3

«Нельга крыўдзіць, абражаць тых, хто быў да цябе». Лукашэнка абурыўся прамовай Трампа33

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі28

У Браславе — бусел, у Белавежскай пушчы — лісічкі. Цёплае надвор’е заблытала прыроду1

Латушка адказаў на абвінавачванні Пазняка: Пасварыцца не атрымаецца75

Лукашэнка пракаментаваў чуткі пра адключэнне інтэрнэту ў дзень выбараў7

Для другой АЭС разглядаюць пляцоўку пад Магілёвам10

Былы супрацоўнік Службы бяспекі Лукашэнкі стаў выканаўчым дырэктарам у Белгазпрамбанку3

На лячэнне хлопчыка з Магілёва сабралі $3 мільёны. Гэта самы вялікі збор у гісторыі краіны6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?18

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Галоўнае
Усе навіны →