Эканоміка22

Цана біткойна ўпершыню ў гісторыі перавысіла 100 тысяч даляраў

Цана біткойна ўпершыню ў гісторыі паднялася вышэй за $100 тыс. — у 5:39 па Мінску на біржы Binance была зафіксавана цана ў $100184.

AP Photo/Kin Cheung

У лістападзе крыптавалюта пачала расці ў цане пасля выбараў прэзідэнта ЗША, на якіх атрымаў перамогу Дональд Трамп. На той момант цана была на адзнацы $68 тыс.

Такі рост звязаны з заявамі рэспубліканца аб крыптавалютным рынку. Трамп, у прыватнасці, абяцаў зрабіць ЗША «крыптасталіцай планеты» і назапасіць запас біткойнаў. «Калі крыптавалюта будзе вызначаць будучыню, я хачу, каб яе майнілі, чаканілі і выраблялі ў ЗША», — заявіў Трамп.

Эксперты, апытаныя Reuters у першай палове лістапада, адзначалі выключную заслугу Трампа ў павышэнні цаны біткойна. Аналітык рынку ATFX Global у Сіднэі Нік Твідэйл казаў, што будучы прэзідэнт падтрымлівае галіну, а сама крыптавалюта, мабыць, была недаацэненая. Як паказваў галоўны інвестыцыйны дырэктар кампаніі па кіраванні крыптавалютнымі актывамі Astronaut Capital Мэцью Дзіб, палітыка Трампа павялічвае шанцы таго, што іншыя дзяржавы пачнуць купляць біткойны, «спрабуючы апярэдзіць ЗША».

На фоне павышэння цаны біткойна таксама сталі расці акцыі кампаній, якія займаюцца майнінгам і гандлем крыптавалютамі.

Каментары2

  • стары литвин
    05.12.2024
    грош цена этим "экспертам".. булочники а не эксперты..
    нет никакой роли ни выборам ни трампу в росте биткоина..
    у биткоина 4-х летний цикл роста и отката... сейчас - фаза роста до весны.
    он вырос бы в ЛЮБОМ случае.
    и да.. это только самое начало роста... все, кто в теме, это прекрасно знают, а остальные искренне уивляются "ой как вырос биткоин"..
    еще и не то будет .. еще и 150 увидим.. и ВОЗМОЖНО - 200.
  • Біткоін
    05.12.2024
    Мы напярэдадні грандыёзнага шухера

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка даручыў новаму кіраўніку МАРГ вывучыць савецкі вопыт у гандлі9

Адстаўных міністраў рассылаюць па краінах СНД6

Прызначылі двух міністраў1

«Я адчула палёгку». Жонка экс-каліноўца Верамейчыка пракаментавала зліў перапіскі Кабанчука26

Праз санкцыі продажы новых аўто ў Беларусі рэкордныя за апошнія пяць гадоў5

У БДМУ забаранілі адпачынкі і пераздачы да выбараў1

У Маскве на працоўным месцы забіты супрацоўнік контрвыведкі ФСБ4

«Гэта я з’явіўся ў цэнтры Кіева, а не Пуцін». Байдэн падвёў міжнародныя вынікі свайго прэзідэнцкага тэрміну5

У Новай Баравой прадаюць кватэру па $5500 за метр. І гэта не памылка13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Галоўнае
Усе навіны →