Грамадства11

Удзельніка «X-фактара» арыштавалі за палітыку — хутка будзе суд

Армен Арзуманян удзельнічаў у шоу ў 2021 годзе. Але асноўны яго занятак — гэта бізнэс па продажы падарункаў. У вольны час ён ратуе бяздомных жывёл.

Армен Арзуманян. Скрыншот з ютуб-канала «Беларусь 1»

Армену Арзуманяну 44 гады. Ён родам з Азербайджана, але амаль усё жыццё пражыў у Беларусі і мае беларускае грамадзянства.

Больш за 15 гадоў Армен трымае крамы падарункаў, апошняя з іх — Podari Minsk. Там прадаюцца кнігі-сейфы, вазы, сувеніры і іншыя дробныя прэзенты.

Мужчына піша музыку пад псеўданімам Арман Алекпераў. Ён двойчы выступаў на «X-фактары» — спачатку ў 2018 годзе ва Украіне, а пасля ў 2021 у Беларусі. Адметна, што ў беларускім праекце ён атрымаў ад удзельнікаў журы адказ «так», але далейшых выпускаў з яго ўдзелам чамусьці так і не паказалі.

Армен расказваў у інтэрв'ю, што дапамагае бяздомным жывёлам. Сам ён, кажа, выратаваў некалькі соцень. У сваёй хаце ён уладкаваў домікі для жывёл на зіму і лета. А яшчэ валанцёрыць у арганізацыях, якія ратуюць жывёл.

Армен Арзуманян у Ганконгу. Фота: Укантакце

Армена Арзуманяна пачнуць судзіць 16 снежня ў Мінскім гарадскім судзе. Яго вінавацяць у «закліках да санкцый» (ч. 3 арт. 361 КК) і «паклёпе на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК). Армену пагражае ад 4 да 12 гадоў калоніі.

Судзіць яго будзе Яўген Пісарэвіч. Ён судзіць беларусаў па палітычных артыкулах найменш з 2016 года.

Калі вы ведаеце пра тое, што здарылася, больш, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ ці на [email protected]. Або любому рэдактару ці журналісту «Нашай Нівы», якога ведаеце асабіста.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года.

Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў уладу.

Па словах намесніка начальніка Галоўнага ўпраўлення працэсуальнага кантролю Следчага камітэта Аляксандра Жукава, было зафіксавана больш за 22 500 «злачынстваў экстрэмісцкай скіраванасці», гэта значыць, палітычнага характару. Па многіх з гэтых крымінальных справаў праходзяць шматлікія фігуранты.

Згодна з інфармацыяй Паўла Латушкі, прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета, з 2020 года рэпрэсіі закранулі 136 тысяч чалавек. Некалькі соцень тысяч беларусаў вымушаныя былі пакінуць краіну.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Беларус
    05.12.2024
    Шкада, канешне. Але хлопец відавочна не цікавіўся палітыкай, раз удзельнічаў у лукашэнкаўскім цырку. І гэта ў 2021-ым. Калі яшчэ час ад часу здараліся дваравыя маршы.

    Зразумела, што назва гэтага блазнерства "беларускім Х-фактарам" у незалежных медыя не спрыяюць аніякаму паразуменьню, а якраз наадварот. Але, як трапна сфармуляваў нядаўна спадар Стрыжак, каментуючы выдачу беларускага дабраахвотніка Верамейчыка лукашэнкаўскаму рэжыму: вы самі адказныя за свой лёс. Чытай - няма ў вас хаўруснікаў, ані ў выглядзе заходніх партнёраў, ані ў выглядзе суграмадзян у бяспечных краінах, што мусілі б спрыяць паразуменьню стану Беларусі, называць рэчы сваімі імёнамі, але ж ня робяць гэтага.

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Усе навіны →
Усе навіны

Каманда Зяленскага зменіць брэнд «Слуга народа» на выбарах1

У Мінску смяротнасць ад каранавіруса заніжалі больш чым у 4 разы16

Эстонскі экстрэмал прайшоў па канаце з аднаго хмарачоса ў Дубаі ў другі на вышыні 45 паверха ВІДЭА1

Выйшаў дакументальны фільм пра Сяргея Ціханоўскага10

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення7

Польшча не дала славацкай дэлегацыі дазвол на пралёт у Маскву. Тыя ляцелі ў абход1

Экс-прэм’ер Канады папрасіў Трампа апамятацца «як стары старога»1

Вікторыя Азаранка выбыла з Australian Open у першым крузе1

Сітуацыя з пажарамі ў Лос-Анджэлесе становіцца крытычнай. Яны не сціхаюць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Галоўнае
Усе навіны →