Свет

На выхадныя Дональд Трамп упершыню пасля выбараў прыляціць у Еўропу

Нагодай для прыезду стане адкрыццё парыжскага сабора Нотр-Дам, які пяць гадоў таму пацярпеў ад пажару. «Гэта будзе асаблівы дзень для ўсіх!» — напісаў Трамп у сацыяльных сетках.

Дональд Трамп. Фота: Manuel Balce Ceneta / AP

«У суботу я паеду ў Парыж, каб прысутнічаць на адкрыцці раскошнага гістарычнага сабора Нотр-Дам, які быў цалкам адноўлены пасля разбуральнага пажару пяць гадоў таму», — напісаў Трамп на сваёй старонцы Truth Social.

Пры гэтай нагодзе ён пахваліў і французскага прэзідэнта:

«Прэзідэнт Эмануэль Макрон зрабіў выдатную працу па забеспячэнні таго, каб Нотр-Дам быў адноўлены ў поўным росквіце і нават больш. Гэта будзе асаблівы дзень для ўсіх!»

Прыбыццё ў Парыж стане першым замежным візітам Трампа пасля перамогі на прэзідэнцкіх выбарах у лістападзе. Пры гэтым гэты візіт даволі нечаканы, бо раней газета Le Parisien паведамляла, што Трамп не будзе прысутнічаць на цырымоніі адкрыцця сабора. Гэта было звязана ў тым ліку са складанымі адносінамі паміж Трампам і Макронам.

«Калі Трамп балатаваўся на перавыбранне ў гэтым годзе, ён часта высмейваў Макрона на перадвыбарных мітынгах, імітуючы яго акцэнт і пагражаючы ўвесці высокія тарыфы на віно і шампанскае, імпартаваныя ў ЗША, калі Францыя паспрабуе абкласці падаткам амерыканскія кампаніі», — адзначае агенцтва AP, адзначаючы, аднак, што пасля перавыбрання Трампа Макрон быў адным з першых сусветных лідараў, якія павіншавалі яго з перамогай у гонцы за Белы дом.

Сабор Нотр-Дам адкрыецца ў выхадныя пасля пяцігадовай рэканструкцыі пасля пажару 2019 года. 8 снежня ў 10.30 у Нотр-Даме адбудзецца першая імша, якую адправіць арцыбіскуп Парыжскі Ларан Ульрых.

Каментары

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай16

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі беларусаў падтрымлівае Расію ў вайне? Вынікі новага апытання18

У Мінску адкрылі новы інтэрнат для студэнтаў БНТУ ФОТЫ3

Працоўныя мігранты праблемы эканомікі Беларусі не вырашаць, і Лукашэнка пачаў гэта разумець. Меркаванне Чалага5

Адміністрацыя Байдэна раскрыла сакрэтныя даныя пра дапамогу Украіне ў вытворчасці дронаў1

Сацыёлагі: Нават праўладныя беларусы не супраць «адлігі», траціна з іх — за вызваленне палітвязняў10

ЕС выкарыстае караля Бельгіі і закон 1944 года, каб не даць Орбану размарозіць расійскія рэзервы5

На нарадзе ў Лукашэнкі сёння гаворка ішла не пра тое, што заяўлена?5

У мінскім метро жанчына з нажом напала на пасажырку

Французскія чыноўнікі патрабавалі ўсыпіць дзіка, які жыве на ферме. За яго заступіліся тысячы чалавек, у тым ліку Брыжыт Бардо2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай16

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай

Галоўнае
Усе навіны →