У Італіі затрымалі 30-гадовага беларуса па падазрэнні ў крадзяжы з рэстаранаў у горадзе Лаванья, рэгіён Лігурыя. Пра гэта паведамляе «Беларусь і свет» са спасылкай на Genova Today.
Праваахоўнікам паступілі заявы ад двух рэстаратараў, якія пры адкрыцці сваіх устаноў раніцай пабачылі ўзламаныя вокны і канстатавалі прапажу розных тавараў, у тым ліку прадуктаў харчавання, на 6 тысяч еўра.
Прааналізаваўшы запісы з відэакамер у Лаваньі і суседняй камуне К'явары, паліцэйскія знайшлі меркаванага вінаватага — нашага суайчынніка, які знаходзіцца ў Італіі не маючы пастаяннага месца жыхарства і ўжо вядомы паліцыі.
Каментары