Свет

Затрыманы беларус, падазраваны ў спробе падпалу ў Гданьску па замове замежнай выведкі

Спецслужбы Польшчы затрымалі ў Варшаве грамадзяніна Беларусі, які падазраецца ў спробе падпалу аб'екта ў Гданьску, паведаміла Агенцтва ўнутранай бяспекі. Гэта чарговае затрыманне ў рамках буйнога расследавання дыверсій.

Фота: Agencja Wyborcza.pl

У сераду, 13 лістапада, Агенцтва ўнутранай бяспекі паведаміла, што тыдзень таму быў затрыманы грамадзянін Беларусі, які падазраецца ў спробе падпалу аб'екта ў Гданьску, піша wiadomosci.gazeta.pl. Што гэта за аб'ект, не раскрываецца. 

У ходзе расследавання, паведамляе Агенцтва ўнутранай бяспекі, былі выяўлены прадметы, якія маглі быць выкарыстаны «для далейшага ажыццяўлення дыверсійнай дзейнасці падобнага кшталту».

Мужчыну выставілі абвінавачанне ва «ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе міжнароднага характару і здзяйсненні дыверсійных дзеянняў або злачынстваў тэрарыстычнага характару па замове замежнай выведкі».

Рашэннем суда беларус часова арыштаваны тэрмінам на тры месяцы. Яму пагражае нават пажыццёвае зняволенне.

Гэты арышт — частка больш шырокага расследавання. Як паведамляе Нацыянальная пракуратура, затрыманне беларуса мае дачыненне да арганізаванай злачыннай групы, якая дзейнічала ад імя замежных службаў.

«У студзені і траўні 2024 года ў рамках гэтага расследавання на запыт пракурора Агенцтва ўнутранай бяспекі затрымала 4 чалавекі — грамадзян Польшчы, Украіны і Беларусі, якія рыхтаваліся да падпалу аб'ектаў ва Уроцлаве, а таксама падпалаў аб'ектаў у Гданьску, Гдыні», — гаворыцца ў заяве Агенцтва ўнутранай бяспекі. 

Каментары

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»22

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Усе навіны →
Усе навіны

У Шчучынскім раёне двое дзецюкоў скралі, а затым вярнулі назад двух парсючкоў

Пакаленне «ні-ні»: хто яны такія і наколькі гэта небяспечная тэндэнцыя?12

У Данецку пасля выбуху ў машыне загінуў начальнік Аленаўскай калоніі ДНР. Яго жонцы адарвала нагу10

Пентагон назваў выдаткі Расіі на вайну з Украінай1

Даляр каштуе менш за 3,4 рубля

Барысаў чакае Лукашэнку — тэрмінова кладуць асфальт і косяць траву5

Беларускі IT-прадпрымальнік Маханёк расказаў, чаму выбраў для жыцця дарагі Нью-Ёрк3

На матчы «Легія» — «Дынама» былі затрыманыя двое мужчын, якія здымалі беларускіх заўзятараў15

«Асад паў. Не бойцеся». Як вызваляюць вязняў сумна вядомых турмаў Сірыі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»22

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Галоўнае
Усе навіны →