Грамадства1616

Беларусы прайшлі калонай на Маршы незалежнасці ў Варшаве

Беларусы ўвайшлі ў склад адной з калон, якія ўзялі ўдзел у Маршы незалежнасці ў Варшаве. Традыцыйнае мерапрыемства, якое арганізуюць нацыяналісты, адбылося 11 лістапада, піша Most.

Беларуская калона на Маршы незалежнасці. Фота: РУХ, Młode Kresy

Усяго ў шэсці па польскай сталіцы ў Дзень незалежнасці прынялі ўдзел каля 90 тыс. чалавек. Беларусы прайшлі ў складзе «Міжморскай калоны», у якой аб’ядналіся таксама палякі, украінцы, літоўцы, латышы, эстонцы і іншыя. Арганізатарамі калоны выступілі беларускія нацыяналісты з РУХу і польская арганізацыя Młode Kresy.

Да маршу быў падрыхтаваны банер з цэнтральным лозунгам на лацінцы «Intermarium — Naša moc u adzinstvie!»

Intermarium — гэта ідэя палітычнага і ваеннага саюза краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, якія імкнуцца да незалежнасці ад уплыву Расіі і Захаду.

Калона выкарыстоўвала лозунгі «Жыве Беларусь», «Niech żyje Polska» («Жыве Польшча»), «Інтэрмарыум — моц і бяспека», «Mińsk-Warszawa — wspólna sprawa» («Мінск-Варшава — агульная справа»), «Слава Палку Каліноўскага».

— Стаўленне да нашай «Міжморскай калоны» было ветлівым і прыязным. Шмат палякаў падыходзіла выказаць сваю падзяку і падтрымку, а таксама зрабіць фотаздымкі на фоне нашага банера. Нам было прыемна разам з палякамі адзначыць іх галоўнае свята. Не трэба забываць, што за незалежнасць Польшчы змагалася нямала беларусаў. Таксама сваім удзелам мы жадалі падзякаваць польскай дзяржаве за прыхільнае стаўленне да нашых суайчыннікаў. Нагадаць польскаму народу, што беларусы супраць крывавых неасавецкіх рэжымаў Лукашэнкі і Пуціна. Ну і канешне выказаць нашую міжморскую пазіцыю, што сапраўдная моц і надзейная бяспека нашых краін будзе магчыма толькі ў будучым палітычным партнёрстве і сяброўстве, — адзначылі ў РУХу.

Каментары16

  • Так
    12.11.2024
    Выдатная акцыя!
  • Цьху
    12.11.2024
    Любяць беларусы шукаць сабе “старэйшага брата” - адныя на ўсзодзе, другія на захадзе.
  • Ноўнэйм
    12.11.2024
    Я, пакуль праблемы не бачу. Упэўнены, што маладыч палякі з Mlody Kresy не ўспрымаюць сучасную незалежную Беларусь як "гістарычную памылку". Ў адрозненне ад прапітанай шавінізмам масковіі. Вораг майго ворага - мой сябар. Таму разглядаю палякаў менавіта як сяброў.

Скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава з Пінска, якую неаднаразова судзілі за «экстрэмізм»9

Скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава з Пінска, якую неаднаразова судзілі за «экстрэмізм»

Усе навіны →
Усе навіны

У пад'ездзе віцебскай шматпавярхоўкі на людзей кідаюцца пацукі1

Лукашэнка падпісаў праўкі ў Кодэкс аб адукацыі. Што мяняецца?1

Новы міністр Чарнецкі збіраецца паляваць на ворагаў у беларускай культуры10

Марзалюк: Калі хто кажа, што Мураўёў ледзь не стваральнік беларускай дзяржавы, то гэта поўная лухта25

У Магілёве сілавікі наведваюць адрасы прапіскі тых, хто выехаў з Беларусі

Вядомы гомельскі сілавік судзіцца з УУС і МУС1

Лукашэнка адмаўляе, што Беларусь акупаваная Расіяй44

Былая жонка Камісаранкі: Я працавала ў масажным салоне эратычнага характару14

Ізраіль знішчыў вайсковы флот Сірыі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава з Пінска, якую неаднаразова судзілі за «экстрэмізм»9

Скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава з Пінска, якую неаднаразова судзілі за «экстрэмізм»

Галоўнае
Усе навіны →