Свет22

У Абхазіі перакрылі дарогі, патрабуючы вызваліць затрыманых актывістаў апазіцыі. Што вядома

Увечары ў панядзелак апазіцыя ў Абхазіі, што адкалолася ад Грузіі, пачала акцыі пратэсту з патрабаваннем вызваліць затрыманых раней актывістаў, а таксама адмяніць пагадненне аб расійскіх інвестыцыйных праектах у Рэспубліцы, піша Бі-бі-сі.

Што адбылося

У панядзелак ля будынка Службы дзяржбяспекі ў Сухумі прайшла акцыя пратэсту, удзельнікі якой патрабавалі вызваліць актывістаў, як мяркуецца затрыманых пасля сутычкі з адным з дэпутатаў каля будынка мясцовага парламента. Паведамлялася таксама пра бойку падчас акцыі.

Як паведаміў старшыня апазіцыйнай партыі «Форум народнага адзінства Абхазіі» Аслан Барціц, былі затрыманыя пяць актывістаў — Амар Смыр, экс-дэпутаты парламента Гары Какая і Алмасхан Ардзінба, Рамаз Джапуа і Аслан Гварамія.

«Яны вярталіся са сходу грамадскасці ў Гудауцкім раёне, прысвечаным нядаўна падпісанаму расійска-абхазскаму пагадненню аб інвестыцыйнай дзейнасці, іх затрымалі», — сказаў Барціц.

На яго думку, гэта з'яўляецца пераследам па палітычных матывах. Аднак улады заяўляюць, што апазіцыянераў затрымалі за «супрацьпраўныя дзеянні» ў дачыненні да аднаго з дэпутатаў.

«Групай асоб, якія знаходзяцца ў двары будынка парламента рэспублікі Абхазія, былі ўчыненыя супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да дэпутата парламента, якія суправаджаліся нецэнзурнай лаянкай», — паведаміў генпракурор Абхазіі Адгур Агрба.

У мясцовых тэлеграм-каналах публікуюцца відэа меркаванай сутычкі з дэпутатам, а таксама наступнага затрымання апазіцыянераў байцамі САХР. Апазіцыя сцвярджае, што затрыманне было незаконным і несуразмерным таму, што адбылося.

«Сам стыль затрымання быў такім, як быццам затрымліваліся асабліва небяспечныя злачынцы. Калі б іх хтосьці запрасіў на гутарку ў СГБ, яны самі б туды прыехалі», — заявіў адзін з лідараў апазіцыі Адгур Ардзінба.

Як піша мясцовы тэлеграм-канал «Рэспубліка», да затрыманых не дапускаюць сваякоў, інфармацыі аб іх стане таксама няма.

У ноч на аўторак пратэстоўцы пачалі збірацца на плошчы Свабоды ў Сухумі, а таксама перакрылі Гумісцінскі і Кадорскі масты.

Прэзідэнт Абхазіі Аслан Бжанія правёў экстраннае пасяджэнне, на якім прадстаўнікі сілавых структур паведамілі аб тым, што адбываецца ў Рэспубліцы.

Як заявіў генпракурор Адгур Агрба, падчас пратэстаў сваякі затрыманых і прадстаўнікі апазіцыі спрабавалі незаконна пранікнуць у будынак СГБ, аднак гэтую спробу спынілі супрацоўнікі праваахоўных органаў.

Кіраўнік СГБ Дзмітрый Кучуберыя назваў тое, што адбылося, «масавымі беспарадкамі». Паводле яго слоў, адзін з удзельнікаў акцыі спрабаваў прымяніць сілу да супрацоўнікаў ведамства, а таксама пратараніць вароты.

Кіраўнік абхазскага МУС Роберт Кіут, у сваю чаргу, назваў тое, што адбылося раней з дэпутатам парламента нападам. Улады не называюць яго імя, аднак, паводле звестак праўладных тэлеграм-каналаў, падчас інцыдэнту «быў збіты» дэпутат Алмас Акаба.

Адзін з лідараў апазіцыі Адгур Ардзінба заявіў, што яго паплечнікі былі затрыманыя, паколькі адстойваюць нацыянальныя інтарэсы.

«Мы будзем дамагацца не толькі іх вызвалення. Гэта пагадненне, якое хочуць ратыфікаваць — даць алігархам бязмерныя льготы і зялёнае святло на распродаж Абхазіі, будзе спынена», — заявіў ён.

«Тут няма ніводнага чалавека, які б пайшоў на такія меры з задавальненнем. Тыя, хто сочаць за дзеяннямі апазіцыі ўсе пяць гадоў, ведаюць, што мы ніколі не падтрымлівалі падобныя акцыі. Але сёння гэта вымушаныя меры», — дадаў Ардзінба.

Што за пагадненне?

Гаворка ідзе пра пагадненне паміж Расіяй і Абхазіяй, у адпаведнасці з якім расейскія кампаніі могуць рэалізоўваць свае інвестыцыйныя праекты на тэрыторыі Рэспублікі.

Пагадненне было падпісанае ў Маскве 30 кастрычніка і цяпер павінна быць ратыфікаванае парламентам Абхазіі.

Гэтае пытанне планавалася разгледзець 15 лістапада — у гэты дзень актывісты апазіцыі мелі намер правесці акцыі пратэсту ў рэспубліцы з патрабаваннем адмяніць пагадненне.

У панядзелак на пазачарговай сесіі парламента Абхазіі разглядаўся законапраект аб будаўніцтве шматфункцыянальных комплексаў, які з'яўляецца часткай агульнага пагаднення.

Крыніца ў парламенце паведаміла агенцтву РІА Навіны, што на пасяджэнні дакумент быў прыняты ў канчатковым чытанні.

Каментары2

  • Гогі
    12.11.2024
    Спахваціліся абхазы, калі трапілі ў кацапскую пастку. Вы думалі здабылі незалежнасць? Не, гэта ў вас наперадзе - вызваленне з-пад кацапскага бота!
  • Так
    13.11.2024
    Ужо на тэлеграме было бачна, што гэта чарговы перакладзен з расейскай артыкул. Тым разам выдала тыповая расейская канструкцыя "што адбываецца ў рэспубліцы".

Былая жонка Камісаранкі расказала, чаму схавала ад яго сваё мінулае вэбкам-мадэлі17

Былая жонка Камісаранкі расказала, чаму схавала ад яго сваё мінулае вэбкам-мадэлі

Усе навіны →
Усе навіны

Прызначаны новы рэктар ЕГУ — ізноў не беларус25

Чатырох замежнікаў забілі ў Батумі, у забойстве падазраюцца таксама замежнікі

Амерыканскі калекцыянер адшукаў пашпарт, выдадзены дыпламатычнай місіяй БНР10

Ізраіль скарыстаўся безуладдзем у Сірыі і разбамбіў усё, што мог13

Мінчанка за 17 хвілін у таксі аддала 90 рублёў. Як так атрымалася?1

«У мяне прыём каштуе 120 рублёў, чаму я павінна працаваць за 44, бл**ь, рублі?!» Дактары абмяркоўваюць рэгуляванне цэн39

Кароль Карл III: Купаючы мяне, мама трэніравалася насіць карону

Затрымалі хлопца, які забіў у цэнтры Нью-Ёрка кіраўніка найбуйнейшай страхавой кампаніі ЗША2

У Магілёве з'явіліся прыпынкі з радкамі з Пушкіна. У тым ліку пра Лукамор'е ФОТЫ14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былая жонка Камісаранкі расказала, чаму схавала ад яго сваё мінулае вэбкам-мадэлі17

Былая жонка Камісаранкі расказала, чаму схавала ад яго сваё мінулае вэбкам-мадэлі

Галоўнае
Усе навіны →