Грамадства11

Жыхары Плешчаніц скардзіліся, што дрэвы абрэзалі «пад слуп». Улады сказалі, што ўсё законна, а потым пакаралі вінаватага

Увесну чыноўнікі казалі, што парушэнняў правілаў не ўстаноўлена. Аднак праз паўгода знайшоўся вінаваты ў парушэннях.

Фота: Зручны горад

Жыхары Плешчаніц, што ў Лагойскім раёне, вясной паскардзіліся ў райвыканкам на дзіўнае абразанне дрэў «пад слуп»: камунальнікі выдалілі з дрэў кроны і пакінулі толькі абсечаныя ствалы.

Петыцыя да ўладаў з'явілася на партале «Зручны горад». Яе аўтары заяўлялі, што камунальнікі парушылі правілы ўтрымання азелянёных тэрыторый, якія забараняюць такое абразанне, піша Blizko.by.

Аўтары петыцыі патрабавалі ад уладаў патлумачыць, на якой падставе праводзіліся работы па краніраванні дрэў з поўным выдаленнем кроны і верхняй часткі ствала дрэва, высветліць службовых асоб, вінаватых у правядзенні работ па краніраванні, а таксама вінаватых у парушэнні нарматываў.

Адказ на зварот прыйшоў за подпісам намесніка старшыні райвыканкама Анжэлы Раеўскай. У ім гаварылася, што чыноўнікі сапраўды выявілі дрэвы, абрэзаныя «пад слуп», аднак ніякіх парушэнняў у гэтым няма.

«Праведзеныя работы не з'яўляюцца абрэзкай, а з'яўляюцца першым этапам работ па выдаленні дрэў на тэрыторыі ў сувязі з іх нездавальняючым станам. Работы па выдаленні дрэў плануецца завяршыць да жніўня 2024 года», — гаварылася ў дакуменце.

Таксама ў адказе гаварылася, што замест высечаных дрэў да лістапада высадзяць новыя.

Аднак у лістападзе з райвыканкама раптам прыйшоў новы адказ — таксама за подпісам Раеўскай. Там гаворыцца, што вінаватага ў парушэнні правілаў, якое чыноўнікі адмаўлялі, знайшлі і пакаралі.

«У сувязі з невыкананнем патрабаванняў артыкула 38 закона Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2003 №205-3 «Аб раслінным свеце» на тэрыторыі дзяржаўнай установы «фізкультурна-аздараўленчы цэнтр «Скарб-Спорт» па адрасе: г.п. Плешчаніцы, вул. Савецкая, 11, кіраўнік быў прыцягнуты да адказнасці па артыкуле 16.7 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях», — паведамляецца ў адказе.

Артыкул 16.7 КаАП «Парушэнне патрабаванняў у галіне каранціну і абароны раслін» прадугледжвае штраф 100 базавых велічынь (4000 рублёў). Пры гэтым не зусім зразумела, за што пакаралі службовую асобу: за абразанне дрэў або за тое, што не былі высаджаныя новыя.

Каментары1

  • Жвір
    11.11.2024
    Калі гэта тапóлі, або ліпы, дык тыя звычайна пускаюць новае гальлё, але абрэзка павінна выконвацца ў канцы лютага, пачатку сакавіка. Калі ж такім чынам абрэзаць летам, дык гамон.

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →