Грамадства44

Блогера Спірына не вызвалілі пасля сканчэння чатырохгадовага тэрміну

Новы суд над палітзняволеным блогерам Паўлам Спірыным распачнецца 20 лістапада.

Палітзняволены блогер Павел Спірын

У Бабруйску 20 лістапада распачнецца суд над палітзняволеным Паўлам Спірыным, паведамляюць праваабаронцы з «Вясны». Спірына ўжо чатыры гады і два месяцы ўтрымліваюць у зняволенні.

Па падліках праваабаронцаў, у снежні 2024 года Павел павінен выйсці на волю па заканчэнні тэрміну. Але па ініцыятыве адміністрацыі бабруйскай калоні № 2 супраць палітвязня завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Яму маюць дадаць яшчэ адзін год зняволення.

Справу будзе разглядаць суддзя Дзмітрый Свірыдаў. Не было яшчэ ніводнага выпадку, каб суддзі апраўдалі палітвязня па такой справе.

Вядома, што вязням бабруйскай калоніі забаронена размаўляць з Паўлам. За камунікацыю з палітвязнем караюць суткамі ў штрафным ізалятары.

Новы працэс — гэта знак, што лукашыстам не ўдалося зламаць яго ў няволі і што яны яго лічаць асабліва небяспечным для сябе. У такой сітуацыі апынуўся не толькі Спірын. Тэрміны зняволення падаўжаюць і многім іншым вядомым палітвязням. Сярод такіх — сусветна вядомыя Паліна Шарэнда-Панасюк і Зміцер Дашкевіч.

Каментары4

  • Павел Спирин - герой Беларуси!
    09.11.2024
    Смелая речь кандидата в президенты Павла Спирина в ЦИК. См.в конце видео.
    https://youtube.com/watch?v=lpCqC7ZTzX8
  • .
    09.11.2024
    Дзякуй. Прапусціў гэта ў свой час. Уся прамова вартая ўвагі.
  • дзякуй за відэа
    09.11.2024
    дакалупваюцца. а свеціны подпісы прынялі, хоць яны былі (прынамсі спачатку) за іншага кандыдата - прэтэндэнта - ціханоўскага. гэта законна? і света пасміхаючыся ціснула руку ярмошынай.
    ярмошынай, якая... немагчыма чуць і глядзець - нахабная саўковая цётка

У Беларусі з'явіўся народны паэт2

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ2

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»2

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?6

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

У Беларусі сёлета глядзелі порна з мілфамі, а ў Расіі — анальны сэкс27

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт2

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →