Аўто11

У Беларусі паставяць больш за 30 суперхуткіх зарадак для электрамабіляў

Яны з'явяцца як у Мінску, так і ў рэгіёнах.

Ілюстрацыйнае фота: Zaryadka

Урад Беларусі абнавіў праграму развіцця сеткі зарадных станцый для электрамабіляў. Пастанова пра гэта апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Суперхуткія запраўкі будуць ставіць з 2024 па 2035 гады. Плануецца, што да 2035 года іх будзе 35 па краіне.

У Мінску такіх станцый будзе тры — каля прыпынку «Вакзал», дыспетчарскай станцыі «Ангарская-4» і прыпынку «Каменная горка-5».

Таксама суперхуткія зарадкі з'явяцца ў Брэсце, Гродне, Магілёве, Калінкавічах і на трасах Р-23, М-1, М-4, М-6, М-10 і іншых.

Урад мяркуе, што ў 2026-2030 гадах колькасць электрамабіляў у Беларусі перавысіць 25 тысяч.

Нядаўна, дзве суперхуткія зарадкі з'явіліся ў Мінску на стаянцы каля гіпермаркета «Еўраопт» на вуліцы Мантажнікаў, 2. Магутнасць зарадкі — 160 кВт. Кажуць, трэба ўсяго 20 хвілін, каб зарадзіць аўто да 80%. Адначасова комплекс можа падсілкоўваць энергіяй дзве машыны. Яшчэ адна новая станцыя, пастаўленая там жа, выдае 50 кВт.

На 1 студзеня 2024 года сетка ЭЗС мела 1020 станцый, 690 з іх належалі «Беларуснафце». У 2024-2028 годзе плануюць адкрыць сотні новых заправак у Мінску і рэгіёнах.

Каментары1

  • Прыкра
    08.11.2024
    [Рэд. выдалена]

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу7

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі з'явіўся народны паэт12

У Мінску назвалі самыя папулярныя сёлетнія дзіцячыя імёны1

Расійскія настаўнікі на загад беларуса спалілі джынсы, партрэты нобелеўскіх лаўрэатаў і дыскі з Windows4

Расія ў найбліжэйшыя дні можа зноў ударыць «Арэшнікам» па Украіне2

У сірыйскай Латакіі спалілі труну з целам бацькі Башара Асада22

На «востраве педафілаў» у Вялікабрытаніі манахі згвалцілі больш за 50 дзяцей7

Сувязь 5G хутка прыйдзе ў Беларусь, але часу спатрэбіцца шмат1

Перад ударам «Арэшніка» па Дняпры кіраўніцтва Расіі эвакуявалася на Урал2

Ва Украіне выкрылі групу, якая зарабляла на дамоўных гульнях. Адзін з фігурантаў — футбаліст Арцём Мілеўскі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу7

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу

Галоўнае
Усе навіны →