Грамадства22

Каралеўскую сядзібу Панятоўскага ў Гродне прадаюць танней за старую аднапакаёўку

Цану на былую каралеўскую рэзідэнцыю Панятоўскіх у Панямуні зноў знізілі. Прадаць палац ніяк не атрымліваецца, піша Hrodna.life.

Фота: Hrodna.life

Былы палац апошняга караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Панямуні зноў выставілі на продаж. Цану чарговы раз знізілі — цяпер да 70,2 тыс.руб. (21 тыс. даляраў) без ПДВ. За такую суму ў Гродне цяпер складана знайсці нават старую аднапакаёвую кватэру. 

Будынак размешчаны па адрасе: Прагулачная, 15/1. Агульная плошча — 271,2 кв. м. да былой рэзідэнцыі прылягае зямельны ўчастак плошчай 0,1054 га.

Пакупніку, хутчэй за ўсё, прыйдзецца заплаціць ПДВ у памеры 20%. У такім выпадку кошт складзе 84 тысячы 240 рублёў. Аўкцыён адбудзецца 12 лістапада. Будынак афіцыйна прызначаны для правядзення спецыялізаваных культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў і відовішчаў. Яго прызначэнне не змянілася з часоў клуба, які знаходзіўся ў палацы ў савецкі час. Будынак належыць ТАА «Гроднапрамтэхніка».

Былая сядзіба прызнана нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Пакупнік павінен падпісаць ахоўнае абавязацельства на працягу месяца пасля продажу. Калі ён не выканае ўмоў аўкцыёну, дзяржава зможа канфіскаваць маёмасць.

Сядзіба ў Панямуні была пабудавана ў 1771 годзе ў стылі позняга барока італьянскім архітэктарам Джузэпэ Сака. Тут размяшчалася рэзідэнцыя апошняга манарха Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, а пазней сядзібы шляхецкіх родаў.

Будынак быў цагляным, атынкаваным, з чатырохкалонным порцікам на высокім цокалі. Большая частка арыгінальнага будынка страчаная. На аўкцыён выстаўлена частка з невялікім фрагментам арыгінальных сцен. Да яе прыбудаваны двухпавярховы драўляны корпус з адрасам Прагулачная, 15. У гэтым корпусе знаходзяцца жылыя кватэры.

Былую рэзідэнцыю ў Панямуні пачалі прадаваць вясной 2023 года з пачатковым коштам 374 тыс.руб. затым кошт паступова зніжалі. У верасні 2024 года цана ўпала ўдвая і склала 175,5 тыс.руб. цяпер цану знізілі яшчэ раз.

Каментары2

  • квоВадзіс
    07.11.2024
    Каб дзяржава выкупіла і фінансавала рэстаўрацыю, гісторыкі павінны патлумачыць грамадзянам дзяржавы (з начальнікамі ўключна) як гэта нас тычыць. Пакуль жа гэта вуда, закінутая ў зямлю былой кароны са спадзяваннем грошай і надзеяй, што тых гэта тычыць.
  • мамадарагая
    08.11.2024
    колькі ж будзе каштаваць праз пару-тройку соцень год сядзіба апошняга дыктатара еўропы драздоўскага?

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

У Іране 27-гадовая спявачка выступіла з непакрытай галавой на канцэрце, што забаронена правіламі краіны ВІДЭА

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы8

Напярэдадні святаў квіткі на аўтобус з Мінска ў Вільню адчувальна даражэюць6

У Казахстане судзяць беларуса за ДТЗ, у якім загінулі восем чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

Сі Цзіньпін, здаецца, адхіліў запрашэнне на інаўгурацыю Трампа

Кавалеўскі: Інтарэсы Беларусі ў мірных перамовах па Украіне нельга ігнараваць6

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі7

Мелказёраў расказаў, як аформіў медыцынскую страхоўку для сабакі і чаму гэта выгадна8

Беларуска і беларус здзівілі ўсіх на турніры па покеры на Багамах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →