Свет55

Расійскі алігарх па выніках выбараў у ЗША прагназуе падзенне цэн на нафту

Алег Дзерыпаска прадказаў абвал нафты да $50 праз перамогу Дональда Трампа на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША.

Алег Дзерыпаска. Фота: Igor Russak / NurPhoto via Getty Images

Мільярдэр Алег Дзерыпаска пракаментаваў перамогу Дональда Трампа на выбарах прэзідэнта ЗША. «Добрай раніцы, новы свет. Нафта да 50 даляраў да мая, мір, падобна, будзе ўсюды», — напісаў бізнэсовец.

У сваёй першай прамове пасля перамогі на выбарах Трамп абяцаў пачаць масавую распрацоўку нафтавых свідравін. «У нас больш чорнага золата, чым у любой іншай краіны ў свеце. Больш, чым у Саудаўскай Аравіі, больш, чым у Расіі», — сказаў Трамп. Пасля гэтай заявы нафта маркі Brent знізілася на 2%, піша The Moscow Times.

Раней Трамп заяўляў, што за 24 гадзіны ўрэгулюе ўкраінскі крызіс. На ягоную думку, пры цане нафты на ўзроўні $40 за барэль Расія не магла б весці баявыя дзеянні, а нафта па $100 за барэль дазволіла Маскве мець вялікі вайсковы бюджэт.

Нафтавыя кампаніі ЗША лабіравалі прыход Трампа і спансавалі яго прэзідэнцкую кампанію.

Ён можа даць дадатковыя экалагічныя і падатковыя паслабленні нафтавай прамысловасці, што павялічыць здабычу і надасць імпульс для росту капіталізацыі сыравінных кампаній.

Трамп заяўляў, што ЗША заробяць цэлае багацце на продажы энергарэсурсаў у Еўропу.

Каментары5

  • 06.11.2024
    " Нафта да 50 даляраў да мая, мір, падобна, будзе ўсюды», — напісаў бізнэсовец.
    Ў гародзе бузіна , а ў Кіеве дзядзька )
    Бізнэсоўцы на ўсё глядзяць з боку прыбытку . Ў свеце заўсёды былі войны.
    Нават калі людзям нафта ні на ... не здавалася )
  • Балабол
    06.11.2024
    Языком малоць гэты папуліст умее. Насамрэч, у амерыканцаў не было выбару, бо абое рабое.
  • Вопрос к редакции
    07.11.2024
    Кто это чел и почему нас должно волновать его мнение?

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу7

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску назвалі самыя папулярныя сёлетнія дзіцячыя імёны1

Расійскія настаўнікі на загад беларуса спалілі джынсы, партрэты нобелеўскіх лаўрэатаў і дыскі з Windows4

Расія ў найбліжэйшыя дні можа зноў ударыць «Арэшнікам» па Украіне2

У сірыйскай Латакіі спалілі труну з целам бацькі Башара Асада22

На «востраве педафілаў» у Вялікабрытаніі манахі згвалцілі больш за 50 дзяцей7

Сувязь 5G хутка прыйдзе ў Беларусь, але часу спатрэбіцца шмат1

Перад ударам «Арэшніка» па Дняпры кіраўніцтва Расіі эвакуявалася на Урал2

Ва Украіне выкрылі групу, якая зарабляла на дамоўных гульнях. Адзін з фігурантаў — футбаліст Арцём Мілеўскі3

Топ «дасягненняў» Лукашэнкі за апошні тэрмін21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу7

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу

Галоўнае
Усе навіны →