Свет22

Школьнікі ў Расіі выбеглі на пляцоўку падчас матча дзеля грошай ад Mellstroy. Гамяльчук не заплаціў, а бацькоў аштрафавалі

Самарскія падлеткі вырашылі «зарабіць» грошай, а цяпер абвінавачваюць беларускага трэш-стрымера ў падмане.

Скрыншот відэа

Два 17-гадовыя падлеткі выбеглі на пляцоўку падчас прафесійнага баскетбольнага матча паміж «Самарай» і «Астаной» 13 сакавіка. У руках аднаго з хлопцаў быў плакат з надпісам «Mellstroy» — гэта псеўданім гомельскага трэш-стрымера Андрэя Бурымы.

Падлеткі сцвярджаюць, што яны спадзяваліся атрымаць ад блогера 4 мільёны расійскіх рублёў (41 тысячу даляраў). Аднак грошай яны так і не атрымалі, паведамляе Baza.

Пасля «перфомансу» хлопцаў затрымалі ахоўнікі арэны, а затым іх адправілі ў паліцыю. У аддзяленні яны прабавілі да позняй ночы, але выйшлі задаволеныя: школьнікі ўжо абмяркоўвалі, на што яны патрацяць грошы.

На наступны дзень яны звязаліся з адміністратарамі блогера — тыя паабяцалі заплаціць. Але пасля гэтага перасталі адказваць на паведамленні. Хлопцы спрабавалі прыцягнуць увагу самога блогера. Напрыклад, яны адпраўлялі яму новыя данаты на стрым. Але рэакцыі не было.

Больш за тое, па правілах спаборніцтваў камандзе «Самара» за дзеянні падлеткаў быў выпісаны штраф 500 тысяч рублёў (5 тысяч даляраў). Клуб штраф заплаціў, але вырашыў патрабаваць грошы з бацькоў школьнікаў.

Тым прыйшлося браць крэдыты, каб выплаціць гэты штраф. Акрамя таго, яны заплацілі адміністрацыйны штраф за сваіх дзяцей.

Гомельскі блогер Mellstroy атрымаў скандальную вядомасць у 2020 годзе, калі падчас аднаго з сваіх стрымаў збіў дзяўчыну. Пасля гэтага на Бурыму была заведзена крымінальная справа. У выніку ён атрымаў паўгода выпраўленчых работ і штраф.

Mellstroy у цэлым рэгулярна трапляе ў скандальныя навіны, даючы сваім гледачам вар'яцкія заданні і абяцаючы шчодрыя выплаты за іх выкананне. Тым не менш, гэтыя абяцанні не заўсёды выконваюцца.

Так, літоўскі хлопчык, які з гумарам папрасіў прэзідэнта сваёй краіны Гітанаса Наўседу перадаць прывітанне Mellstroy, з двух мільёнаў долараў, якія былі абяцаны за гэта, зможа атрымаць, добра калі, «толькі» 100 тысяч. Іншаму чалавеку было адмоўлена ў выплатах мільярда расійскіх рублёў (каля 11 мільёнаў даляраў) за размяшчэнне ніка Mellstroy на Месяцы.

1 чэрвеня на фінале Лігі чэмпіёнаў па футболе ў Лондане на поле выбег 16-гадовы падлетак у футболцы з лагатыпам Mellstroy. На судзе ён патлумачыў, што блогер абяцаў яму 385 тысяч даляраў. У выніку падлетка асудзілі да ўмоўнага тэрміну на шэсць месяцаў і абавязалі аплаціць уклад на пакрыццё судовых расходаў.

Каментары2

  • Сц Уко
    06.11.2024
    А потым мы дзівімся, хто тыя оркі, што ідуць на вайну, каб пасмяротна атрымаць белую "Ладу". Во такія і ідуць...
  • Вася
    06.11.2024
    [Рэд. выдалена]

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу7

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі з'явіўся народны паэт12

У Мінску назвалі самыя папулярныя сёлетнія дзіцячыя імёны1

Расійскія настаўнікі на загад беларуса спалілі джынсы, партрэты нобелеўскіх лаўрэатаў і дыскі з Windows4

Расія ў найбліжэйшыя дні можа зноў ударыць «Арэшнікам» па Украіне2

У сірыйскай Латакіі спалілі труну з целам бацькі Башара Асада22

На «востраве педафілаў» у Вялікабрытаніі манахі згвалцілі больш за 50 дзяцей7

Сувязь 5G хутка прыйдзе ў Беларусь, але часу спатрэбіцца шмат1

Перад ударам «Арэшніка» па Дняпры кіраўніцтва Расіі эвакуявалася на Урал2

Ва Украіне выкрылі групу, якая зарабляла на дамоўных гульнях. Адзін з фігурантаў — футбаліст Арцём Мілеўскі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу7

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу

Галоўнае
Усе навіны →