Здарэнні

Навукоўцы прыдумалі, як змагацца з камарамі. Іх трэба рабіць глухімі

Навукоўцы лічаць, што яны знайшлі незвычайны спосаб змагацца з хваробамі, якія распаўсюджваюць камары, — дэнге, жоўтай ліхаманкай і вірусам Зіка. Яны робяць камароў глухімі, каб ім было цяжэй спарвацца і размнажацца, паведамляе Бі-бі-сі.

Фота: Wikimedia Commons

Камары спарваюцца падчас палёту, і самцы арыентуюцца на слых, каб знайсці самку, арыентуючыся на прывабны для іх гук яе крылаў.

Даследчыкі правялі эксперымент, парушыўшы слых самцоў. У выніку яны не ўступалі ў фізічны кантакт з самкамі нават пасля трох дзён у адной клетцы.

Менавіта самкі камароў пераносяць хваробы людзям, таму калі прымусіць камароў менш размнажацца, гэта паменшыць колькасць захворванняў.

Каманда з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Эрвайне даследавала камароў віду Aedes aegypti, якія штогод заражаюць каля 400 мільёнаў чалавек.

Яны ўважліва назіралі за спарваннем камароў, якое можа доўжыцца ад некалькіх секунд да крыху менш за хвіліну, і знайшлі спосаб парушыць гэты працэс з дапамогай генетыкі.

Яны засяродзіліся на бялку пад назвай trpVa, які, відаць, важны для слыху.

У мутаваных камароў нейроны, якія звычайна ўдзельнічаюць у выяўленні гуку, не рэагавалі на гукі палёту або на ваганні крылаў патэнцыйных партнёрак.

Прывабны шум заставаўся без рэакцыі.

Замест гэтага дзікія (не мутаваныя) самцы хутка спарваліся шмат разоў і апладнялі амаль усіх самак у сваёй клетцы.

Навукоўцы з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Санта-Барбары, якія апублікавалі сваё даследаванне ў часопісе PNAS, адзначылі, што эфект геннага накаўту быў «абсалютным», бо спарванне глухіх самцоў цалкам спынілі.

Доктар Ёрг Альберт з Ольдэнбургскага ўніверсітэта ў Германіі, эксперт па спарванні камароў, пракаментаваў даследаванне.

Ён сказаў, што эксперымент са слыхам з'яўляецца шматабяцальным шляхам барацьбы з камарамі, але патрабуе далейшага вывучэння.

«Даследаванне дае першы прамы малекулярны тэст, які пацвярджае, што слых сапраўды важны не толькі для размнажэння камароў, але і неабходны. Без здольнасці самцоў чуць і акустычна пераследваць самак камары могуць апынуцца на мяжы знікнення».

Ён дадаў, што ёсць яшчэ адзін метад, які даследуюць навукоўцы, — гэта выпуск стэрыльных самцоў у раёны, дзе ёсць агмені хвароб, якія распаўсюджваюць камары.

Хоць камары могуць пераносіць хваробы, яны таксама з'яўляюцца важнай часткай харчовай ланцугу: яны з'яўляюцца ежай для рыб, птушак, кажаноў і жаб, а некаторыя з іх з'яўляюцца важнымі апыляльнікамі раслін.

Каментары

Зяленскі казаў пра бяспеку, а Трамп — пра неадкладнае спыненне агню. Дэталі сустрэчы ў Парыжы3

Зяленскі казаў пра бяспеку, а Трамп — пра неадкладнае спыненне агню. Дэталі сустрэчы ў Парыжы

Усе навіны →
Усе навіны

«Усе будуць хадзіць «качкай», пакуль у цябе мазгоў не дадасца». Беларусы расказалі, як яны ці іх дзеці падвяргаліся булінгу1

Камуніст Сыранкоў пахваліўся, што сабраў 170 тысяч подпісаў5

Дзеяч апазіцыі ўзначаліў пераходны ўрад краіны Сірыі

На ўкраінскай вайне загінуў адзін з апошніх прадстаўнікоў карэннага народу Расіі — керэкаў11

МУС распавяло сваю версію, за што пасадзілі пярэваратня ў пагонах Згірскага6

Затрымалі на вакзале, пра справу амаль ніхто не ведаў. Падрабязнасці суда над найлепшым футбалістам Беларусі-2021

«Выбар важнейшы за зніжкі!». Папулярны расійскі маркетплэйс пачаў рэкламаваць выбары ў Беларусі8

Віцэ-мэр Лазарэвіч параіла мінчукам, якім не падабаюцца цэны на таксі, ездзіць на метро4

Лукашэнка працягвае гаварыць пра «Арэшнік»: Цэлі вызначаць будзем мы ў Беларусі, не расіяне14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі казаў пра бяспеку, а Трамп — пра неадкладнае спыненне агню. Дэталі сустрэчы ў Парыжы3

Зяленскі казаў пра бяспеку, а Трамп — пра неадкладнае спыненне агню. Дэталі сустрэчы ў Парыжы

Галоўнае
Усе навіны →